Штраф і судовы выканаўца прыйшлі нечакана, а з суда  - ні позвы, ні пратакола, ні пастановы

2019 2019-01-08T13:08:54+0300 2019-01-08T13:40:58+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bychkouski-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валерый Бычкоўскі.

Валерый Бычкоўскі.

Удзельнік «Астравецкага шляху» супраць будаўніцтва Беларускай АЭС, актывіст Валерый Бычкоўскі 26 кастрычніка даведаўся аб тым, што аддзел прымусовага выканання Кастрычніцкага раёна Мінска пачынае спагнанне сумы нясплочанага штрафу з ягонага заработку. З пастановы аб спагнанні прымусовага збору ён даведаўся, што штраф у памеры 490 рублёў быў прысуджаны згодна з пастановай суда Кастрычніцкага раёна г.Мінска ад 20 ліпеня 2018 г.

Бычкоўскага, як высветлілася потым, прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне ч.1 арт.23.34 КаАП - удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве - акцыі «Астравецкі шлях», якая адбылася ў Заслаўі яшчэ 26 траўня.

Праўда сам актывіст пра адміністрацыйную вытворчасць, складанне пратакола правапарушэння і сам суд увогуле нічога не ведаў.

“Аб вынесенай пастанове я даведаўся толькі 26 кастрычніка 2018 г. ад судовага выканаўцы, які і аддаў мне яго разам з дакументамі аб узбуджэнні выканаўчай вытворчасці і спагнанні сумы прымусовага збору. Да гэтага моманту мяне не выклікалі ў міліцыю для складання пратаколу, не атрымліваў і я копіі пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэнні, мяне не выклікалі ў суд ні позвай, ні смс-паведамленнем. Таксама я не атрымліваў самой пастановы па справе аб адміністратыўным правапарушэнні," – піша ён у скарзе ў Мінскі гарадскі суд.

З дапамогай праваабаронцаў “Вясны” Валерый Бычкоўскі звярнуўся ў Мінскі гарадскі суд з хадайніцтвам аб аднаўленні прапушчаных тэрмінаў для абскарджвання судовай пастановы і скаргай, у якой прасіў адмяніць пастанову суда Кастрычніцкага раёна.

27 лістапада суддзя Мінгарсуда Яўген Хаткевіч, разгледзеўшы заяву і хадайніцтва Валерыя Бычкоўскага, прыняў рашэнне пастанову суда Кастрычніцкага раёна Мінска ад 20 ліпеня адмяніць, а справу накіраваць на новы разгляд у той жа суд да новага суддзі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства