viasna on patreon

Чарговы штраф Мікалаю Саляніку. На гэты раз – за непадпарадкаванне міліцыі

2019 2019-01-03T16:06:04+0300 2019-01-03T16:07:36+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/salianik0301.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Салянік у судзе.

Мікалай Салянік у судзе.

У Гароднi ў судзе Кастрычнiцкага раёну прайшоў чарговы адмiністрацыйны працэс над актывістам Мiкалаем Салянiкам.

На гэты раз старшыню гарадзенскай філіі АГП судзілі за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі (артыкул 23.4 КаАП), калі тыя сёмага лістапада спрабавалі затрымаць Саляніка каля яго дома.

Сведкамі па справе выступілі міліцыянты Кастрычнiцкага РАУС Юрый Сярко i Аляксей Панамароў. У выніку суддзя Валерый Шпак пастанавіў аштрафаваць Саляніка на 10 базавых велічынь (255 рублёў).

Нагадаем, Мікалай Салянік разам з актывістам Аляксандрам Лаўрэнцевым у дзень угодкаў бальшавіцкага перавароту выйшлі на цэнтральныя вуліцы Гародні з плакатам "Долой самодержавие!". Супрацоўнікі міліцыі пільнавалі актывістаў яшчэ з раніцы, каб яны не маглі далучыцца ў афіцыйную калону мітынгоўцаў. Мікалай Салянік нават быў затрыманы. Але ўрэшце актывісты ўсё ж выйшлі на плошчу Леніна з плакатам. Пастаяўшы там, яны скіраваліся на Савецкую плошчу. Там, у раёне гандлёвага дому "Нёман" іх гвалтоўна затрымалі і адвезлі ў РАУС.

Пазней Саляніку стала кепска, і ўжо ўвечары яго забралі ў шпіталь. Аляксандр Лаўрэнцеў застаўся на ноч у ізалятары, і на наступны дзень яму прысудзілі 30 базавых велічынь штрафу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства