Працяг свіслацкіх рэпрэсій: Мікалая Саляніка аштрафавалі на 25 базавых

2018 2018-12-24T08:04:57+0300 2018-12-24T08:06:21+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/salianik-syd-2018-11-26.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Салянік. Фота: "Гарадзенская Вясна".

Мікалай Салянік. Фота: "Гарадзенская Вясна".

Адміністрацыйны пераслед удзельнікаў штогадовага фэсту памяці паўстанцаў 1863 году працягваецца нават на самым завяршэнні года.

Як інфармуе “Гарадзенская Вясна”, 21-га снежня старшыня Свіслацкага раённага суду Аляксандр Шылін аштрафаваў грамадска-палітычнага актывіста Мікалая Саляніка на 25 базавых велічынь. Пра гэта Саляніку паведаміла сакратарка суддзі Жук.

Гэта ўжо 7-ы штраф за ўдзел у Свіслацкім фэсце, які традыцыйна праходзіць у райцэнтры і мясцовасці Якушоўка.

Нагадаем, што ўсяго было складзена 8 пратаколаў пра нібыта адміністрацыйныя правапарушэнні паводле артыкулу 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь. 7 адміністрацыйных справаў ужо "разгледжаны". Старшыня Свіслацкага раённага суда Аляксандр Шылін раней аштрафаваў на вялізныя сумы грамадскіх актывістаў: свіслацкіх Юры Глебіка (25 базавых велічынь) і Віктара Пяцельчыца (10 базавых), гарадзенцаў Віктара Сазонава (15 базавых), Ігара Банцара (15 базавых) і Ежы Грыгенчу (20 базавых). А суддзя Жана Салагубік засудзіла Уладзіміра Хільмановіча да 15 базавых штрафу. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства