Прызначаныя новыя суды за ўдзел у Свіслацкім фэсце

2018 2018-12-17T07:52:38+0300 2018-12-17T07:52:38+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/svislach-2018-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мітынг у Свіслачы 27 кастрычніка. Фота: "Гарадзенская Вясна".

Мітынг у Свіслачы 27 кастрычніка. Фота: "Гарадзенская Вясна".

Сталі вядомыя даты яшчэ двух адміністрацыйных судоў у дачыненні да ўдзельнікаў Свіслацкага Дня памяці паўстанцаў 1863 году. 

“Гарадзенская Вясна”  піша, што 21-га снежня а 10-й гадзіне ў Свіслацкім раённым судзе будзе разгледжана справа Мікалая Саляніка, на наступны дзень 22-га снежня - справа Сяргея Верамеенкі.

Напомнім, што ўсяго было складзена 8 пратаколаў пра нібыта адміністрацыйныя правапарушэнні паводле артыкулу 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь. 6 адміністрацыйных справаў ужо разгледжаны. Старшыня Свіслацкага раённага суда Аляксандр Шылін аштрафаваў на вялізныя сумы 5-х грамадскіх актывістаў: свіслацкіх Юры Глебіка (25 базавых велічынь) і Віктара Пяцельчыца (10 базавых), гарадзенцаў Віктара Сазонава (15 базавых), Ігара Банцара (15 базавых) і Ежы Грыгенчу (20 базавых). А суддзя Жана Салагубік засудзіла Уладзіміра Хільмановіча да 15 базавых штрафу. 

Прызначана дата і першага разгляду касацыйнай скаргі незаконна аштрафаваных удзельнікаў Свіслацкага фэсту ў Гарадзенскім абласным судзе. 

18 снежня а 16-й гадзіне ў абласным судзе будзе разгледжана скарга свіслацкага грамадскага актывіста Юры Глебіка. 

Тым часам сваю касацыйную скаргу на рашэнне суда Свіслацкага раёну падаў Уладзімір Хільмановіч. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства