Беларускія памежнікі не пусцілі ў краіну ўкраінскую экалагічную актывістку

2018 2018-12-08T16:02:30+0300 2018-12-08T16:02:29+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/juliya_maknuk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Экалагічную актывістку і трэнерку Юлію Маклюк  знялі з начнога цягніку Кіеў-Мінск, паведамляе "Зялёны партал". Яна ехала ў Мінск для ўдзелу ў Міжнародным форуме валанцёраў і прыхільнікаў "На твоей стороне", арганізатарам якога выступіла "Зялёная сетка".

Актывістка адзначае:

"Звярталіся ветліва, прэтэнзій няма. Аднак прычыну адмовы не растлумачылі, толькі паставілі штамп у пашпарце: "Уезд забаронены". Без паняцця, з чым гэта звязана. Магчыма, з актывізмам, але сцвярджаць не магу".

На колькі актывістцы забаранілі ўезд у Беларусі, памежнікі не паяснілі. На форуме Юлія мусіла правесці трэнінг па выгаранню ў актывісцкім асяроддзі.

Учора таксама стала вядома аб масавай забароне на ўезд у Польшчу экалагічных актывістаў, у тым ліку з Украіны. Усе яны мелі намер прыняць удзел у перамовах ААН па клімаце, якія адбываюцца ў Катавіцы. Юлія ж не ўпэўнена, што тут есць сувязь:

"Не думаю, што гэта звязана, я туды не збіралася".

У сваю чаргу, праваабаронца Наста Лойка з Human Constanta мяркуе:

"Цяжка даваць адназначныя ацэнкі, але мне падаецца, што гэта звязанае з аб'яднанай базай "непажаданых асобаў" Беларусі і Расіі. Але ў любым выпадку, гэта павінны былі патлумачыць на мяжы. Варта рабіць дадатковыя запыты і абскарджваць такія дзеянні".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства