Затрыманы адзін з удзельнікаў акцыі "Дэканструкцыя міліцыянта" Дапоўнена

2018 2018-12-08T14:17:00+0300 2018-12-09T11:25:36+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/fortinbras.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя «Дэканструкцыя міліцыянта» у Мінску

Акцыя «Дэканструкцыя міліцыянта» у Мінску

Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што супрацоўнікамі міліцыі затрыманы актор тэатра Fortinbras, адзін з тых, хто прымаў удзел у акцыі «Дэканструкцыя міліцыянта» 6 снежня. Акцыя была прысвечаная падтрымцы ЛГБТ-супольнасці.

Цяпер актывіст знаходзіцца ў Цэнтральным РАУСе г. Мінска. Паводле папярэдняй інфармацыі яго вінавацяць у парушэнні арт. 23.34 КаАП ("Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў"). 

Пасля складання пратаколу актывіст быў дастаўлены ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў у Мінску. Мяркуецца, што ў панядзелак адбудзецца разгляд адміністрацыйнай справы супраць яго ў судзе Цэнтральнага раёна.

Пазней стала вядома, што яшчэ аднаму актывісту, які браў удзел у акцыі, патэлефанавалі з невядомага нумара і запрасілі ў РАУС.

Нагадаем, 6 снежня Свабодны тэатр апублікаваў у сваім «Фэйсбуку» відэа акцыі «Дэканструкцыя міліцыянта», якая прайшла ў мінулую сераду ў Менску, піша Белсат. Студэнты акторскай студыі ў адмысловых мундзірах з пагонамі ў колерах вясёлкавага сцягу затрымлівалі людзей за «неадпаведны настрой», пыталі аб усмешцы, танчылі і раздавалі свісткі: «Дуйце ў іх кожны раз, калі бачыце сумнага чалавека», – казалі яны мінакам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства