У Свіслачы аштрафавалі чарговага актывіста

2018 2018-12-03T20:08:32+0300 2018-12-03T20:09:33+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/svislach-2018-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мітынг у Свіслачы 27 кастрычніка. Фота: "Гарадзенская Вясна".

Мітынг у Свіслачы 27 кастрычніка. Фота: "Гарадзенская Вясна".

Картка працэссу: 

Суд: суд Свіслацкага раёна Гродненскай вобласці

Суддзя: Жана Салагубік

Асоба, у дачыненні да якой вядзецца працэс: Уладзімір Хільмановіч

Артыкул: 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве)

Рашэнне: штраф 15 (367,5 бел. руб.) 

У панядзелак, 3 снежня, Свіслацкі раённы суд аштрафаваў гарадзенскага грамадскага актывіста Уладзіміра Хільмановіча на 15 базавых велічыняў за ўдзел у традыцыйным Дні памяці паўстанцаў 1863 года.

Уладзімір Хільмановіч не меў магчымасці паехаць на разгляд гэтай адміністрацыйнай справы. Ён перакананы, што яна мае выразна палітычны і заранёў вызначаны характар. У Свіслач ездзіў праваабаронца Віктар Сазонаў, які перадаў у канцылярыю суда адпаведныя хадайніцтвы Хільмановіча. Праваабаронцы маюць намер аспрэчваць пастанову ў абласным судзе і, чакаючы пастановы разам з матывіровачнай часткай, будуць рыхтаваць касацыйную скаргу.

Такім чынам Уладзімір Хільмановіч ужо шосты беспадстаўна засуджаны за Дзень памяці герояў, які традыцыйна праходзіць у канцы кастрычніка ў Свіслачы і Якушоўцы. Не разгледжаны яшчэ 2 аналагічныя адміністрацыныя справы - Сяргея Верамеенкі і Мікалая Саляніка.

Нагадаем, што раней старшыня Свіслацкага раённага суда Аляксандр Шылін ўжо аштрафаваў на вялізныя сумы 5-х грамадскіх актывістаў: свіслацкіх Юры Глебіка (25 базавых велічынь) і Віктара Пяцельчыца (10 базавых), гарадзенцаў Віктара Сазонава (15 базавых), Ігара Банцара (15 базавых) і Ежы Грыгенчу (20 базавых).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства