Брэст: за самавольныя надпісы сталінскай эпохі можа быць "адміністрацыйка"

2018 2018-11-29T14:21:40+0300 2018-11-29T14:21:40+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/berascie-stalin-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Самовольные надписи на стенах Берестской крепости.

Самовольные надписи на стенах Берестской крепости.

У Брэсцкай крэпасці самавольныя надпісы сталінскай эпохі павінны быць выдаленыя, банеры са сцэнамі гвалту дэмантаваныя, а на ініцыятараў гэтых работ павінны быць заведзены адміністрацыйныя справы. Такі адказ на зварот атрымаў кіраўнік арганізацыі "За свой горад" Ігар Маслоўскі ад Міністэрства культуры РБ.

Прэс-служба арганізацыі «За свой горад» нагадвае, што група асоб на чале з былым другім сакратаром Брэсцкага гарадскога камітэта БРСМ, а цяпер кіраўніком Моладзевага патрыятычнага цэнтра на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці Пятром Піцко, самавольна наносіць надпісы на фасады будынкаў, размяшчае ў аконных праёмах ўласныя фотаматэрыялы са сцэнамі гвалту з выкарыстаннем зброі. Акрамя таго, імі праведзена высечка дрэў і кустоў без адпаведнага дазволу.

Самовольные надписи на стенах Берестской крепости. Фото: BrestCITY.com
Самавольныя надпісы на сценах Брэсцкай крэпасці. Фота: BrestCITY.com

«Мы лічым, што эпоха, якую спрабуюць рэканструяваць і пераймаць асобныя асобы, не з'яўляецца прыкладам для выхавання нашай моладзі. І хоць у Заходнюю Беларусь сталінскі рэжым прыйшоў нашмат пазней, але шэрагі мільёнаў нявінных ахвяр папоўніліся і брэстаўчанамі», - каментуе сітуацыю Ігар Маслоўскі.

Брэсцкая гарадская арганізацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) выказала сваю салідарнасць з пазіцыяй арганізацыі "За свой горад". У бліжэйшы час яны маюць намер звярнуцца да мясцовых уладаў за тлумачэннямі: чым займаецца цэнтр патрыятычнага выхавання моладзі.

«Гэты цэнтр размешчаны на тэрыторыі старога горада Бярэсце. Менавіта тут на працягу стагоддзяў вершылася гісторыя не толькі нашага горада, Беларусі, але і Усходняй Еўропы. Гэтыя землі памятаюць гераічныя бітвы абаронцаў старажытнага Бярэсця супраць мангола-татарскага нашэсця і лёсавызначальную сустрэчу Вітаўта і Ягайлы па планаванні генеральнай бітвы з крыжакамі пад Грунвальдам. Менавіта тут развівалася самакіраванне з атрыманнем Магдэбургскага права, менавіта ў нашым старажытным горадзе была заснавана першая друкарні на тэрыторыі Беларусі і выдадзена Брэсцкая Біблія. Гэта месца заключэння Берасцейскай Уніі, Брэсцкага міру і польскай абароны крэпасці ад нацыстаў ў 1939 годзе. Нам цікава, што робіць кіраўніцтва патрыятычнага цэнтра для выхавання гонару за гісторыю нашых продкаў?» - выказвае пазіцыю Брэсцкай гарадской арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) яе кіраўнік Ганна Канюс.

Самавольныя надпісы на сценах Брэсцкай крэпасці

«Мы лічым, што патрыятызм пачынаецца не з 1941 года. На жаль, на фотаздымках моладзевага патрыятычнага цэнтра мы бачым толькі маладых людзей у форме колеру хакі. Мы ўпэўненыя, што павінны выхоўваць маладое пакаленне на прыкладах і ўроках ўсёй нашай тысячагадовай гісторыі. Гэта будзе справядліва для ўсіх жыхароў горада. Мы заклікаем органы ўлады аднавіць гістарычную справядлівасць і напоўніць патрыятычнае выхаванне легендарным мінулым ўсіх гістарычных эпох нашага горада» - дадае Ігар Маслоўскі.

Грамадскія актывісты маюць намер кантраляваць сітуацыю і зробяць усё магчымае для надання галоснасці звесткам пра асоб, прыцягнутых да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне заканадаўства.

Брэст: за самавольныя надпісы сталінскай эпохі можа быць "адміністрацыйка"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства