Ніне Багінскай скасавалі штраф за Курапаты

2018 2018-11-26T12:44:00+0300 2018-11-26T12:52:19+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/nina_baginskaya_sluck.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ніна Багінская на мітынгу ў Слуцку 24 лістапада 2018 г.

Ніна Багінская на мітынгу ў Слуцку 24 лістапада 2018 г.

Суддзя суда Фрунзенскага раёна г. Мінска Юля Крэпская 14 лістапада скасавала штраф Ніне Багінскай у памеры 5 базавых велічыняў (122,50 рублёў).

Сёлета 29 чэрвеня абаронцу Курапатаў Ніну Багінскую прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху (ч.1 і ч.3 арт. 18.23 КаАП Рэспублікі Беларусь).

Згодна з пастановай УДАІ Ніна Багінская 19 чэрвеня “на 51-м кіламетры МКАД, з’яўляючыся пешаходам, неабгрунтавана перашкаджала руху транспартных сродкаў, пры гэтым стварыла аварыйную абстаноўку іншым удзельнікам дарожнага руху”. Цікава, што ў пастанове адзначана, што яна здейсніла адно і тое ж правапарушэнне розніцай у дзве гадзіны, і таму яе прыцягнулі да адказнасці адразу па двум часткам артыкула 18.23 КаАП.

Праваабаронцы “Вясны” дапамаглі Ніне Багінскай абскардзіць гэтую пастанову. У скарзе яны звярнулі ўвагу на тое, што яна не магла быць прыцягнутая да адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнне, якое доўжыцца, двойчы. Таму пастанова УДАІ аб прыцягненні Ніны Багінскай да адказнасці з’яўляецца незаконнай.

Суд, разглядаючы скаргу, пагадзіўся з яе аргументамі. Суддзя Юля Крэпская прыйшла да высновы, што сапраўды намеснік начальніка УДАІ Мінаблвыканкама дапусціў істотныя парушэнні заканадаўства, што “цягне безумоўную адмену не ўступіўшай ў законную сілу пастановы”.

Сёлета актывістку Ніну Багінскую мінскія суды аштрафавалі ў агульнай суме на 137 базавых велічыняў, што складае 3 356,5 беларускіх рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства