viasna on patreon

Берасцейскія актывісты абскардзілі штрафы ў абласным судзе. Безвынікова

2018 2018-11-23T08:28:23+0300 2018-11-23T08:28:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kazak-sud-2018.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віталь Казак у судзе. Фота: "Берасцейская Вясна".

Віталь Казак у судзе. Фота: "Берасцейская Вясна".

Брэсцкі абласны суд 22 лістапада  пакінуў 7 скаргаў грамадзкіх актывістаў, якія былі затрыманыя 14 кастрычніка (Сліж, Казлоўскі, Зубік, Пятрухін, Казак, Вялаў і Фамінскі), без задавальнення, а рашэнні суда першай інстанцыі без зменаў. З гэтага дня пакаранні набылі законную моц і падлягаюць спагнанню. Аб гэтым паведамляе "Берасцейская Вясна".

Суддзя Брэсцкага абласнога суда Валянціна Куніцкая разглядала скаргу грамадскага актывіста Віталя Казака, які абскарджваў пастанову Ленінскага суда ад 15 кастрычніка. Тады ён быў пакараны штрафам у 10 базавых велічынь паводле ч.1 арт. 23.34 КаАП.

Казак віну не прызнае, сцвярджае, што праходзіў праз плошчу Леніна 14 кастрычніка, пабачыў групу людзей з расцяжкай, каб перапыніць правапарушэнне, суправадзіў гэтую групу да спецаўтамабіля. Па дарозе побач з мостам быў затрыманы...

Віталь Казак лічыць, што суд неправільна даў ацэнку яго дзейнасці, а супрацоўнікі міліцыі няўцямна сведчылі ў судзе. Пазнейшае ўтрыманне пад вартай і штраф, з' яўляюцца абмежаваннем ягонага права на мірны сход і свабоду выказванне думак.

Актывіст ня згодны з абмежаванне ягоных правоў, бо ягоныя дзеянні не пагражалі дзяржаўнаму ладу і бяспецы грамадзян і просіць справу спыніць. “Суд першай інстанцыі не мусеў ігнараваць міжнароднае права і Канстытуцыю”, - перакананы грамадзкі актывіст.

Казак выступае супраць завода АКБ, не адмаўляе, што некалькі разоў быў на плошчы, але міліцыя прадузята ставіцца да яго. “Міліцыянты вырашылі мяне спачатку папярэдзіць, а 14-га склалі чарговы пратакол.

Урэшце пастанова суда Ленінскага раёна Брэста пакінутая без зменаў, а скарга – без задавальнення.

***

Справу Алега Вялава разглядала суддзя Руслана Сянько. Актывіст таксама абскарджваў пакаранне паводле арт. 23.34 КаАП за 14 кастрычніка. Ён таксама атрымаў 10 базавых ад суддзі суда Ленінскага раёна Семянчука, і таксама да суда суткі ўтрымліваўся пад вартай у ІЧУ Ленінскага РАЎС.

Вялаў ня згодны з пастановай суда Лёнінскага раёна, лічыць, што суд не ўзяў пад увагу. разыходжанні ў сведчаннях міліцыянтаў, бо сітуацыі міліцыянты ня ведалі і былі няўпэўныя ў сваіх сведчаннях. Просіць справу спыніць, бо рапарты міліцыянтаў не адлюстроўваюць сапраўдную хаду падзей.

“Разыходжанні відавочныя”, - кажа Вялаў. - “Суд праігнараваў недакладнасці ў пратаколах... Каб я ведаў, што мерапрыемства несанкцыянавана, я бы зышоў. Міліцыя не рэагавала на падзею. Я не адмаўляю таго, што быў на плошчы Леніна з 12-30 да 13-00. Я проста карміў галубоў. Мяне затрымалі ў 13-30...”

Пастанова суда - пакінуць пастанову суда Ленінскага раёна без зменаў, а скаргу без задавальнення.

***

Справу грамадзкага актывіста Валерыя Фамінскага разглядаў 22 лістапада суддзя Аляксандр Саўчук. Фамінскі на судовае пасяджэнне не явіўся. Суддзя прыняў пастанову адносна грамадзкагам актывіста ў пустым кабінеце.

Але вядома, што Фамінскаму таксама пастаноўлена “пакінуць пастанову суда Ленінскага раёна без зменаў, а скаргу без задавальнення”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства