Гродна: трэцяя за месяц справа за рэпост

2018 2018-11-12T16:11:10+0300 2018-11-12T16:21:44+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gorbach-6.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Горбач. Фота з сацыяльных сетак

Аляксандр Горбач. Фота з сацыяльных сетак

У Гродна заведзена яшчэ адна адміністрацыйная справа за інфармацыю, якая знаходзіцца ў асабістых сацыяльных сетках, паведамляе "Гарадзенская вясна". Гэтым разам справа заведзена на жыхара Гродна Аляксандра Горбача. Яго вінавацяць у тым, што ў сваёй сацыяльнай сетцы размяшчаў інфармацыю, якая ўваходзіць у спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, то бок у парушэнні арт. 17.11 КаАП Рэспублікі Беларусь (распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў, калі ў гэтых дзеяннях няма складу злачынства).

Гэта ўжо трэцяя падобная справа за апошні час у Гродна, што выклікае трывогу ў праваабаронцаў.

Па падобнаму абвінавачанню адбыўся суд над гарадзенскім музыкам Алесям Дзянісавым. 2 лістапада суд Кастрычніцкага раёна аштрафаваў вакаліста гурта Dzieciuki за рэпост на 25 базавых велічыняў (612,5 рублёў).

Таксама за рэпост у сацыяльных сетках суд Кастрычніцкага раёна г. Гродна разглядае адміністрацыйную справу Улада Серады. Яго вінавацяць у распаўсюдзе экстрэмістскіх матэрыялаў (арт. 17.11 КаАП). 8 лістапада суд перанес разгляд справы на 15 чысло.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства