Стэфановіч: Мы настойваем, каб усе абвінавачванні з Фядыніча і Комліка былі знятыя

2018 2018-11-09T16:00:23+0300 2018-11-12T13:19:52+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/img_7196.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
На судзе па "справе прафсаюза РЭП" Валянцін Стэфановіч, Яўгенія Стрыжак і Алесь Бяляцкі

На судзе па "справе прафсаюза РЭП" Валянцін Стэфановіч, Яўгенія Стрыжак і Алесь Бяляцкі

Праваабаронцы “Вясны” на працягу ўсяго часу адсочвалі сітуацыю па "справе прафсаюза РЭП". 9 лістапада Мінскі гарадскі суд у апеляцыйнай інстанцыі пакінуў прысуд суда Савецкага раёна ў сіле, а скаргі Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка без задавальнення

У сувязі з гэтым сябра рады ПЦ “Вясны” Валянцін Стэфановіч адзначае:

“Пазіцыя праваабарончага цэнтру “Вясны” па тым, што апеляцыйная інстанцыя пакінула прысуд па “справе прафсаюза РЭП” ў сіле, застаецца без зменаў. Мы настойваем, каб усе абвінавачанні са спадара Фядыніча і Комліка былі знятыя. Мы ўпэўненыя ў тым, што пераслед лідэраў незалежнага прафсаюза РЭП палітычна матываваны і звязаны з іх актыўнай прафсаюзнай дзейнасцю”.

24 жніўня, у дзень вынясення крымінальнага прысуду ў адносінах да лідэраў прафсаюза РЭП, праваабарончая супольнасць Беларусі выступіла з заявай перагледзець прысуд і спыніць крымінальны пераслед Фядыніча і Комліка. Адначасова беларускія праваабарончыя арганізацыі патрабуюць дагэтуль ад уладаў Беларусі спыніць ціск на незалежны прафсаюзны рух і заклікаюць адмовіцца ад неправамернага ўмяшання ў яго дзейнасць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства