106 навучэнцаў ліквідаванага ўладамі Нацыянальнага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа з 22 снежня па 3 студзеня будуць навучацца ў Віленскім ліцэі.

2003 2003-12-22T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аб гэтым прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў кіраўнік Беларускага ліцэю Ўладзімер Колас.

Па словах Уладзімера Коласа, Віленскі ліцэй – гэта прэстыжная ўстанова, заснаваная ў 1990 годзе. Гэта аналаг Беларускага ліцэю ў Менску, аднак умовы навучання ў гэтых установаў вельмі розныя. Калі ў Вільні – гэта найпаважанейшая установа, бо тут захоўваюцца літоўскія традыцыі, а адукацыя знаходзіцца на вельмі высокім узроўні, то менскія ўлады ў такіх установах бачаць пагрозу і зачыняюць іх, як гэта адбылося ў гэтым годзе з Беларускім ліцэем. Беларускія дзеці змогуць навучацца ў Вільні дзякуючы кіраўніцтву Віленскага ліцэю і беларускай дыяспары ў Літве. У гэты час навучэнцы Віленскага ліцэю знаходзяцца на канікулах.

Для беларускіх ліцэістаў, якія ўжо колькі месяцаў запар не могуць паўнавартасна вучыцца, таму што з закрыццем ліцэю ўлады зачынілі яго будынак на рамонт, магчымасць вучыцца ў Віленскім ліцэю – гэта сапраўдны падарунак на навагоднія святы. Разам з дзецьмі ў Літву паехалі 18 выкладчыкаў, якія будуць весці заняткі. Знаходжанее ў Вільні дазволіць вучням рабіць лабараторныя работы па фізіцы і хіміі, займацца ў кампутарных класах, таму што ў Віленскім ліцэі выдатнае абсталяванне. Дарэчы сёння беларускія ліцэісты правядуць паседжанне Рады ліцэя, дзе абмяркуюць свае ўнутранныя пытанні. Увогуле падчас свайго знаходжання ў Вільні беларускія і літоўскія ліцэісты збіраюцца праводзіць шмат сумесных імпрэзаў. Напрыклад, беларусы збіраюцца паказаць спектакль па п’есе Янкі Купалы “Паўлінка”.

Новы год беларускія ліцэісты таксама будуць сустракаць у Вільні. 27 снежня беларусаў запрасілі на калядны карнавал.

Беларуская дыяспара ў Літве таксама падрыхтавала культурніцкую праграму для ліцэістаў, для іх будуць арганізаваныя экскурсіі па Вільне.

Вядома, стаўленне да Беларускага ліцэю – гэта ганьба для беларускіх ўладаў. Але ж ёсць людская салідарнаць, якую і адчулі зараз беларускія ліцэісты, якія навучаюцца ў Вільні.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international