Конкурс на падтрымку праектаў у галіне правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцяў

2018 2018-11-06T11:47:39+0300 2018-11-06T12:03:06+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/hrh-vilnia-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава абвяшчае конкурс на падтрымку праектаў, накіраваных на абарону і прасоўванне правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцяў. Конкурс ладзіцца пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза. Заяўкі на конкурс прымаюцца да 28 лютага 2019 года.

Конкурс праводзіцца, каб падтрымаць дзейнасць, накіраваную на заахвочванне і ўмацаванне актыўных і арыентаваных на змены падыходаў да правоў чалавека і дэмакратычных працэсаў сярод праваабарончых і дэмакратычных суб’ектаў у Беларусі (каб яны маглі узяць на сябе вядучую ролю ў галіне правоў чалавека і дэмакратыі).

У рамках конкурса будуць падтрыманыя праекты па трох катэгорыях:

Катэгорыя 1: Малыя гранты на праекты па абароне і прасоўванні правоў чалавека і развіцці дэмакратыі (памер гранта складае ад 3 000 да 7 000 эўра);

Катэгорыя 2: Гранты на буйнейшыя і/або супольныя праекты па абароне і прасоўванні правоў чалавека і развіцці дэмакратыі (памер гранта складае ад 7 001 да 25.000 для праектаў тэрмінам, не меньш  за год;  абавязкова наяўнасць сафінансавання ў памеры 5 %);

Катэгорыя 3: Гранты на даследванні ў грамадскай сферы (памер гранта складае ад 3 000 да 8 000 эўра, абавязкова наяўнасць сафінансавання ў памеры 5 %).

Пры разглядзе заявак будуць улічвацца:

  • актуальнасць прапанаванага праекта для бягучай сітуацыі з правамі чалавека, (прыярытэт для праектаў скіраваных на даследванне ў грамадскай сферы);
  •  адпавяданне праекта агульнай мэце конкурса;
  • наяўнасць рэалістычнай і дасягальнай мэты праекта;
  • адпавяданне дзейнасці заяўленым мэтам;
  • устойлівасць дзейнасці пасля заканчэння фінансавання;
  • рэалістычнасць, абгрунтаванасць бюджэту;
  • наяўнасць сафінансавання ў памеры не менш за 5% ад бюджэту (для праектаў катэгорыяў 2 і 3).

Падрабязна з умовамі падачы заявак на конкурс і атрымання падтрымкі можна азнаёміцца ў прыкладзеным архіве файлаў на сайце Беларускага дома правоў чалавека.

Па ўсіх пытаннях звяртацца: grants.belarus@humanrightshouse.org

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства