#БезПраваНаРасправу: Яны накінуліся на сына як сабакі, што сарваліся з ланцуга Фота Відэа

2018 2018-11-05T13:03:56+0300 2018-11-06T15:41:22+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zmitrovich-natallia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Наталля Змітровіч. Фота: ПЦ "Вясна".

Наталля Змітровіч. Фота: ПЦ "Вясна".

Праваабарончы цэнтр "Вясна" прэзентуе мультымедыйны праект #БезПраваНаРасправу, прысвечаны выяўленню выпадкаў катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання з боку органаў улады і іншых дзяржаўных структур.

На жаль, нямногія з падобных ахвяр вырашаюцца дамагацца пакарання для сваіх крыўдзіцеляў ці хаця б надаць агалоску такім інцыдэнтам. У выніку, міліцыянты застаюцца беспакаранымі, людзі - неабароненымі ад міліцэйскага гвалту, а статыстыка МУС аб службовых злачынствах - моцна скажонай. Праект #БезПраваНаРасправу закліканы зламаць сцяну маўчання, страху і беззаконня і паказаць, што катаванням і жорсткім відам абыходжання можна і трэба супрацьстаяць.

Першая гісторыя распавядае пра тое, як настаўніца са Смаргоні, у той час, калі сын  зарабляе на жыццё дальнабойнікам, вымушана была “перакваліфікавацца” ў адваката, адстойваючы ягоныя правы.


... У жыхара Смаргоні Барыса Змітровіча дробная спрэчка з жонкай ўвечары 14 студзеня 2017 года паслужыла падставай для затрымання, падчас якога ён быў моцна збіты і атрымаў хімічны апёк вачэй. Збіццё працягвалася ў памяшканні дзяжурнай часткі міліцыі, куды яго даставілі неўзабаве.

За гэты час у Следчым камітэце прынялі 3 пастановы аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце збіцця. Ва ўсіх пастановах дзеянні супрацоўнікаў прызнаныя правамернымі. Скаргу на апошнюю пастанову зараз разглядае Гарадзенская абласная пракуратура. Адхіленыя былі і скаргі па факце збіцця пры затрыманні, пададзеныя ў службу асабістай бяспекі міліцыі. Наталля Змітровіч поўная рашучасці адстаяць справядлівасць у дачыненні да сына і працягвае абскарджанне неправамерных дзеянняў смаргонскіх міліцыянтаў...


Калі вы ці вашы блізкія патрапілі ў сітуацыі, у якіх супрацоўнікі органаў МУС дзейнічалі з перавышэннем сваіх паўнамоцтваў, паведамляйце пра такія выпадкі ў Праваабарончы цэнтр "Вясна" па тэлефоне: +375 29 8413981 або па пошце: viasna@spring96.org

Інфармацыя ў сацыяльных сетках па хэш-тэгу: #БезПраваНаРасправу

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства