Гародня: вакаліста гурта Dzieciuki асудзілі за рэпост Дапоўнена

2018 2018-11-02T10:10:29+0300 2018-11-02T12:04:09+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dzianisausud-2018.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Дзянісаў у судзе 2 лістапада 2018 года.

Алесь Дзянісаў у судзе 2 лістапада 2018 года.

Суд Кастрычніцкага раёна Горадні разглядае 2 лістапада адміністрацыйную справу вакаліста гурта Dzieciuki і журналіста-фрылансера Алеся Дзянісава.

Другога кастрычніка на Дзянісава быў складзены пратакол па частцы 2 артыкула 17.11 КаАП (выраб або распаўсюджванне, а таксама захоўванне з мэтай распаўсюджвання экстрэмісцкіх матэрыялаў, калі ў гэтых дзеяннях няма складу злачынства). Падставай для складання пратаколу стаў перапост на старонцы музыкі ў сацыяльнай сетцы “Вконтакте” двух відэа з забароненага анархічнага пабліка.

Справу разглядае суддзя Валерый Шпак.

“Абодва відэа былі рэпостнуты 6 сакавіка 2017 г. Абодва зараз адсутнічаюць, хаця я іх не выдаляў. Нічога на іх экстрэмісцкага няма. Яны - пра ўдзел бярасцейскіх анархістаў у Маршах тунеядцаў”, – напісаў Дзянісаў у Facebook.

На судзе прысутнічаюць праваабаронца "Вясны" Віктар Сазонаў, журналісты і сябры Дзянісава.

У разрад экстрэмісцкіх супрацоўнікі міліцыі залічылі пост  "Анархiсты узначалiлi марш дармаедау". Пратакол пра нібыта здзейсненае адміністрацыйнае правапарушэнне Алесем Дзянісавым склаў супрацоўнік Кастрычніцкага упраўлення ўнутраных спраў Ілья Каяч

Пасля нядоўгага разбіральніцтва і перапынку суддзя вынес пастанову аб прыцягненні Дзянісава да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 612,5 рублёў (25 базавых велічынь).

Нагадаем, што напрыканцы верасня, за некалькі дзён да складання гэтага пратакола, невядомыя сілавікі патэлефанавалі дахаты Алесю Дзянісаву, калі таго не было дома, і фактычна ўчынілі допыт яго непаўнагадовай дачкі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства