Касінераў і Насенка атрымалі вялікія штрафы за фота ў Facebook Дапоўнена

2018 2018-11-01T16:25:00+0300 2018-11-01T18:46:14+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kasinerau_nasenka_n.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывісты Вячаслаў Касінераў і Марына Насенка. Фота з фэйсбуку

Актывісты Вячаслаў Касінераў і Марына Насенка. Фота з фэйсбуку

Увечары 31 кастрычніка сацыяльны актывіст анархісцкага накірунку Вячаслаў Касінераў паведаміў ў сацыяльных сетках аб тым, што у адносінах да яго распачаты адміністратыўны працэс за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у сеціве "Фэйсбук" па арт. 17.11 КаАП (Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці прапагандуе такую дзейнасць).

"Пасля званку з Маскоўскага РАЎСу я даведаўся, што у адносінах да мяне распачаты адміністратыўны працэс за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у сеціве "Фэйсбук". Мне падалося, што гэта можа быць нейкі жарт, і я запытаў, каб мне даслалі афіцыйную позву" - напісаў ён на сваёй старонцы ўчора, 31 кастрычніка.

Праз хвілін 20 супрацоўнікі міліцыі даслалі Касінераву СМС-паведамленне, паведаміўшы, што позва будзе дастаўлена непасрэдна яму дахаты. Адкак актывіста не было дома і ён прапанаваў пакінуць позву ў паштовай скрыні, а на ягоную прапанову перанесці разбіральніцтва на іншы дзень таксама смс-кай паведамілі:

“Прабачце, але разбіральніцтва на другі дзень мы перанесці не можам. Будзем прымаць меры для вашага прыводу ў УУС”

Такую ж позву супрацоўнікі міліцыі ўручылі і ягонай жонцы, Марыне Насенка.

“Напярэдадні святаў, пасля вызвалення Зьмітра Паліенкі і актывізацыі анархісцкага руху, што можа быць лепей новых рэпрэсій з боку дыктатуры?” – так каментуе Касінераў дзеянні супрацоўнікаў міліцыі.

1 лістапада, у чацвер, а 11 гадзіны Касінераў і ягоная жонка Марына Насенка зайшлі ў Маскоўскі РУУС, куды іх выклікалі па позве, і выйшлі на сувязь толькі каля паловы сёмай вечара. Высветлілася, што з РАУСа іх прывезлі ў суд Маскоўскага раёна, дзе пакаралі штрафамі ў памеры 45 (Касінераву) і 30 (Насенка) базавых велічынь. Як паведаміў Вячаслаў Касінераў, прычынай адміністрацыйнага пераследу сталі фотаздымкі актывістаў у шапцы з надпісам "classwar". Пратаколы за "распаўсюджванне эстрэмізму" были складзеныя на падставе рапарта ГУБАЗіК. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства