Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2018 2018-10-30T17:16:19+0300 2018-10-30T17:16:43+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.

Анонс выпуска:

"Каментар эксперта": Праваабаронца вясны Валянцін Стэфановіч тлумачыць, чаму крымінальнай адказансць за дыфамацыю, то бок за распаўсюд праз сродкі масавай інфармацыі ганебных звестак, супярэчыць міжнародным праваабарончым стандартам і мусіць сысці ў мінулае.

"Каментар": На мінулым тыдні працягнуліся суды над праціўнікамі будаўніцтва ў Брэсце акумулятарнага завода. Людзі, якія атрымалі фактычна першыя ў жыцці штрафы, распавядаюць, чаму выходзяць па нядзелях на плошчу карміць галубоў і не збіраюцца спыняцца.

"Падзея": 24 кастрычніка на волю выйшай беларускі палітвязень Зміцер Паліенка, які правёў паўтары гады зняволення ў Бабруйская колоніі №2. Пасля вызвалення грамадскі актывіст наведаў у Мінску Праваабарончы цэнтр "Вясна", які ўвесь гэты час падтрымліваў яго. Зміцер апісвае самыя яскравыя моманты са свайго жыцця за кратамі і распавядае, як зняволенне паўплывала на яго погляды.

У музычных паўзах – гурт Shaman Jungle.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства