Цяпер Рымашэўскі не зможа быць заяўнікам масавых акцый яшчэ год

2018 2018-10-29T12:51:32+0300 2018-10-29T12:52:02+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rymasheuski-vital-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота "Радыё Свабода"

Фота "Радыё Свабода"

Суд Мінскага раёну 29 кастрычніка асудзіў сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага да штрафу ў памеры 30 базавых велічыняў (735 рублёў), паведамляе bchd.info. Яго пакаралі па арт. 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) за тое, што ён стаяў на фоне бела-чырвонага белага сцягу і выказваў публічна меркаванне ў дачыненні да рэстарацыі “Поедем-поедим”.

Пры гэтым суддзя падчас паседжання спытаў у яго, ці меў ён дазвол на выказванне свайго меркавання і калі так, то хто яго даў.

“Гэта ўсё, што трэба ведаць пра наш беларускі суд”, - адзначыў Віталь Рымашэўскі.

Палітык таксама нагадаў, што цяпер цягам году ён не можа быць заяўнікам любых масавых акцый. Аб гэтым гаворыцца ў артыкуле 4 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб масавых мерапрыемствах": "асобы, якія дапусцілі парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства, на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такое парушэнне не могуць выступаць арганізатарамі масавага мерапрыемства".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства