Справа крычаўскага недзяржаўнага выданьня будзе разгядацца ў вышэйшым гаспадарчым судзе.

2003 2003-12-22T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Радыё "Свабода"
Пра гэта паведаміла суддзья Магілёўскага абласнога гаспадачага суду Валянціна Старавойтава, якая разглядала пазоў крычаўскага прадпрымальніка Ўладзімера Кудраўцава да мясцовай "вэртыкалі".

Крычавец патрабуе прызнаць несапраўдным рашэньне райвыканкаму, які адмаўляецца ўзгадніць юрыдычны адрас газэты Кудраўцава "Уласны камэнтар". Пазоўнік лічыць, што мясцовая ўлада дзейнічае незаконна, каб не дапусціць выданьне ў Крычаве дэмакратычнай газэты.
Цяпер лёс "Уласнага камэнтара" будзе вырашацца ў Вышэйшым гаспадарчым судзе, які запатрабаваў крычаўскую справу і будзе разглядаць яе як суд першай інстанцыі.
У горадзе Крычаве зараз няма ніводнага недзяржаўнага зарэгістраванага выданьня. Ранейшыя спробы крычаўскіх дэмакратаў зарэгістраваць выданьне "Вольны горад" і "Новую газэту Крычава" скончыліся няўдала з той жа прычыны - мясцовая "вэртыкаль" адмовілася ўзгадніць юрыдычныя адрасы рэдакцыяў. Інфармацыйна-аналітычны тыднёвік "Уласны камэнтар" застаўся адзінай надзеяй крычаўскіх дэмакратаў мець выданьне, альтэрнатыўнае афіцыйнай раённай газэце "Ленінскі кліч".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international