Ні арышты, ні штрафы не спыняюць пратэсты ў Берасці Дапоўнена

2018 2018-10-21T13:08:20+0300 2018-10-22T08:38:02+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/berascie-2018-10-21-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Плошча Леніна ў Берасці 21 кастрычніка 2018 года.

Плошча Леніна ў Берасці 21 кастрычніка 2018 года.

Пасля шматлікіх затрыманняў, судоў і арыштаў, людзей, якія выйшлі на плошчу Леніна пакарміць галубоў, у гэтую нядзелю прыйшло болей, чым у мінулую. “Кармленне галубоў” – акцыі пратэсту жыхароў Берасцейшчыны супраць будаўніцтва ў рэгіёне заводу па вырабе акумулятарных батарэй. Больш за  100 праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода сабраліся на плошчы Леніна.

Менавіта на гэты дзень, супрацоўнікі міліцыі выклікалі позвамі ў РАУС незалежных журналістаў, грамадскіх актывістаў, каб паменшыць грамадскі запал акцый пратэсту, якія ад вясны праводзяцца ў Берасці.

Праваабаронца Уладзімір Вялічкін, які займаецца маніторынгам мірнага сходу, паведамляе, што супрацоўнікі міліцыі ў цывільным фіксуюць на відэакамеры ўсё, што адбываецца на плошчы.

Выкліканых на сёння ў Ленінскі РАЎС грамадскіх актывістаў Валерыя Фамінскага і Алеся Аблаку пакінулі ў ІЧУ да суда. Ёсць меркаванне, што іх пакараюць за ўдзел у акцыі 14 кастрычніка, паводле арт. 23.34 КаАП.

У  журналіста  Яўгена Скрабца інспектар Cеляйковіч А.П. узяў тлумачэнні па двух эпізодах вырабу прадукцыі СМІ. (арт. 22.9 КаАП). Ад дачы сведчанняў ён адмовіўся, спаслаўшыся на арт 27 Канстытуцыі РБ. Скрабцу была ўручана позва на 24 кастрычніка на 11-20 туды ж.

Журналістаў тэлеканалу Белсат Мілану Харытонаву і Алеся Ляўчука таксама адпусцілі з Ленінскага РАУСа Берасця. Перад гэтым ім паведамілі, што будуць складаць па 2 пратаколы на кожнага за відэаматэрыялы  з судоў над берасцейскімі актывістамі.

Суды за ўдзел у мірным сходзе 14 кастрычніка ў Берасці

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства