У нядзелю ў берасцейскай міліцыі – “дзень адчыненых дзвярэй”?

2018 2018-10-21T09:27:32+0300 2018-10-22T09:38:50+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/berascie-raus-leninski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ленінскі РАУС Берасця.

Ленінскі РАУС Берасця.

Некалькім актыўным удзельнікам акцый пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага завода пад Берасцем у пятніцу былі ўручаныя позвы ў Ленінскі РАЎС, альбо ў апорныя пункты гэтага раёна. Як пазначана: “ў якасці асоб, супраць якіх распачаты адміністрацыйны працэс”.

Як паведамлялі праваабаронцы раней, позвы на 12 гадзін дня 21 кастрычніка, атрымалі найперш журналісты незалежных СМІ - Мілана Харытонава, Алесь Ляўчук і Яўген Скрабец.

Праваабаронца Уладзімір Вялічкін паведамляе аб тым, што позвы ўручылі таксама грамадзкім актывістам Валерыю Фамінскаму і Алесю Аблаку. Іх таксама выклікаюць у міліцыю ў нядзелю. 

У пятніцу стала вядома пра затрыманне  грамадскага актывіста Андрэя Шарэнды. Ён змешчаны ў ІЧУ да суда за ўдзел у мірным сходзе грамадзян 14 кастрычніка. А сябра ініцыятыўнай групы супраць завода АКБ Дзем’яна Лепясевіча забралі з хаты позна ўвечары і адвезлі ў Ленінскі РАУС. Ён застанецца  пад вартай да суда ў панядзелак.

Падрабязнасці перадае Беларускае Радыё Рацыя: 

„Лепясевіча затрымалі 19 кастрычніка прыблізна ў 22.00 у двары дома, дзе ён жыве. Спачатку даставілі ў Ленінскі РАУС. Потым да суда змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання."

У суботу зранку стала вядома, што напярэдадні а 11-ай вечара міліцыя шукала актывіста Канстанціна Астапука.

“Колькасць затрыманых можа павялічыцца, бо напярэдадні міліцыя праспачала шэраг “прафілактычных” мерапрыемстваў па ўтаймаванні пратэстаў берасцейцаў супраць будовы завода свінцовых акумулятарных батарэй, якія цягнуцца больш за 9 месяцаў запар, - каментуе праваабаронца Уладзімір Вялічкін. – Формы і метады супрацоўнікаў Ленінскага РАЎС супраць берасцейцаў небагатыя абалгаць, абгадзіць, пасадзіць; затрымаць, правесьці “прафілактычную” гутарку. У пераслед грамадзкіх актывістаў уцягнуты пракуратура і суд. 40 тысяч подпісаў сабраных супраць будовы завода іх не хвалюе, яны бароняць інтарэсы некалькіх асоб, якім пагражае крымінальная адказнасць, калі будзе ўзбуджана справа адносна законнасці будовы гэтага прадпрыемства ў густанаселеным месцы, і сметнікаў з небяспечнымі адкідамі акумулятарнай вытворчасці, выяўленымі на Берасцейшчыне”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства