“Вясноўцы” абмеркавалі сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі з амбасадаркай Швецыі

2018 2018-10-18T08:33:10+0300 2018-10-18T08:33:10+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/44282933_302427503818425_6824027795765592064_n.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Амбасадарка Швецыі ў Беларусі Крысціна Юханесан разам з Андрэем Палудам, Алесем Бяляцкім і Валянцінам Стэфановічам пад час сустрэчы на офісе ПЦ “Вясна”.

Амбасадарка Швецыі ў Беларусі Крысціна Юханесан разам з Андрэем Палудам, Алесем Бяляцкім і Валянцінам Стэфановічам пад час сустрэчы на офісе ПЦ “Вясна”.

Сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, удзел беларускай праваабарончай супольнасці ў працы 124 сесіі Камітэта па правах чалавека ААН, а таксама перспектывы адмены смяротнага пакарання ў нашай краіне абмеркавалі 17 кастрычніка прадстаўнікі амбасады Швецыі ў Беларусі з праваабаронцамі “Вясны”.

Інфармацыю з першых вуснаў шведскім дыпламатам прадставілі старшыня ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі, сябра рады арганізацыі Валянцін Стэфановіч і каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі Андрэй Палуда.

У ходзе сустрэчы на офісе “Вясны” амбасадарка Швецыі ў Беларусі Крысціна Юханесан  змагла пачуць вычарпальныя адказы на пытанні, якія яе цікавілі, а таксама выказала падтрымку дзейнасці беларускай праваабарончай супольнасці.

Сустрэча прайшла ў канструктыўнай і сяброўскай атмасферы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства