Светлагорск: штрафы за патрабаванне чыстага паветра

2018 2018-10-09T08:53:02+0300 2018-10-09T08:53:02+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/masliukova-sud-piket-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алена Маслюкова ў судзе.

Алена Маслюкова ў судзе.

Суд Светлагорскага раёна пакараў грамадскага актывіста Анатоля Змітровіча штафам на 20 базавых велічынь.

Па інфармацыі Беларускага Радыё Рацыя, суддзя Руслан Царык палічыў Змітровіча арганізатарам флэш-моба, які прайшоў 15 верасня пад назвай “Светлагорск – за чыстае паветра”. У міліцэйскіх пратаколах флэш-моб фігуруе ўжо як пікет.

Суд над праваабаронцай Аленай Маслюковай перанесены на 9 кастрычніка на 15 гадзін, кажа Алена Маслюкова:

– Калі Змітровіч заявіў: прывядзіце гэтых сведак, я хачу задаць ім пытанні, суд адхіліў яго хадайніцтва, зачытвалі толькі іх сведчанні. Як толькі пачаўся разгляд маёй стравы, пытаюцца: ёсць хадайніцтвы? Кажу: ёсць. Па-першае, запрасіць майго сведку і запрасіць сюды усіх тых сведак, якія былі сведкамі па працэсу Змітровіча. Суддзя: ну пачакайце, мы яшчэ да гэтага не дайшлі. Я кажу: я разумею, што так будзе, будзе дакладна так, як у Змітровіча, і што будуць тыя ж самыя сведкі, таму што ў нас нават пратаколы аднолькавыя.

Паводле Алены Маслюковай, паказанні 6 сведкаў ад улады напісаны як пад капірку. Маслюкова ўпэўнена, што гэта падстава і сведкі ці наогул фэйкавыя, ці залежныя ад міліцыі асобы. Таму яна хоча іх бачыць асабіста ў судзе. Беларускае Радыё Рацыя

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства