Наступствы берасцейскай акцыі: траіх актывістаў судзяць, адзін — у шпіталі Дапоўнена

2018 2018-10-08T14:51:28+0300 2018-10-09T08:22:21+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/berascie-2018-10-08-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд над удзельнікамі акцыі пратэсту ў Берасці 8 кастрычніка 2018 года. Фота Уладзіміра Вялічкіна.

Суд над удзельнікамі акцыі пратэсту ў Берасці 8 кастрычніка 2018 года. Фота Уладзіміра Вялічкіна.

У судзе Ленінскага раёна Берасця 8 кастрычніка праходзіць разгляд адміністрацыйных спраў затрыманых у нядзелю ўдзельнікаў акцыі пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу.

Берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін паведамляе, што прыкладна ў 15 гадзін будуць разглядацца справы Таццяны Фесікавай і Юліі Зубік. Іх вінавацяць у парушэнні ч.1 арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Таксама ў панядзелак суд чакаецца над Андрэем Астапчуком, які знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Падставай для затрымання дзяўчат сталі налепкі на вопратцы супраць будаўніцтва завода.

Нагадаем, на плошчы Леніна ў Берасці, дзе па выходных збіраюцца праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода, 7 кастрычніка супрацоўнікі міліцыі затрымалі пяць чалавек. Па інфармацыі “Берасцейскай Вясны”, спачатку затрымалі Зміцера Андрасюка, Андрэя Астапчука і Уладзіміра Мароза. Пазней, а 12.40, міліцыянты падышлі да Таццяны Фесікавай, лекаркі-неўролага, звольненай за выступ на мітынгу супраць будовы завода, і Юліі Зубік. Пасля складання пратаколаў усіх затрыманых адпусцілі, акрамя Андрэя Астапчука, якога пакінулі да суда ў ізалятары часовага ўтрымання.

Першай суд разглядае справу Юліі Зубік. Яна хадайнічае аб далучэнні да матэрыялаў справы скаргі на міліцыянта Рабушка і даведкі аб наяўнасці 2 дзяцей. Суддзя Аляксандар Семянчук кажа, што яе скарга будзе разгледжана напрыканцы пасяджэння.

Зубік вінаватай сябе не лічыць і адмаўляецца сведчыць супраць сябе паводле арт. 27 Канстытуцыі.

Юлія Зубік. Фота Уладзіміра Вялічкіна.
Юлія Зубік. Фота Уладзіміра Вялічкіна.

Сведка з боку міліцыі Дзмітрый Сілковіч. Ён кажа, што  сабраліся грамадзяне, сярод іх была жанчына, светлыя валасы, стала расклейваць на вопратку налепкі супраць завода. Пазней высвятлілася, што  гэта была Таццяна Фесікава.

Суддзя папраўляе “Зараз разглядаем справу Зубік”.

Суддзя выдаліў праваабаронцу Раман Кісляка, за ім пакідаюць залу суда іншыя. Засталося толькі некалькі чалавек.

Тэкст сведка не бачыў - малюнак супрацьгазу толькі. А пазней  убачыў майку на Астапуку, на якой быў такі самы малюнак і надпісы.

Суддзя зачытвае скаргу на супрацоўніка міліцыі Рабушку, які, як вынікае, пагражаў пасадзіць Зубік у ІЧУ, калі яна не будзе даваць сведчанні.

Суддзя прыняла рашэнне абвясціць перапынак да 10 кастрычніка на 10-30, паколькі патрэбны час, каб разабрацца са скаргай.

Разглядаецца справа Таццяны Фесікавай. Суддзя той самы: Аляксандар Семянчук. Жадаючых прысутнічаць не пусцілі ў зал, паставілі пры дзвярах міліцыянта, каб не пускаў нікога.

Сведкай выступае той самы супрацоўнік міліцыі Дзмітрый Сілковіч. Паўтарае тое ж, што казаў пад час суда над Зубік Юляй. Таццяна адмаўляецца сведчыць супраць сябе.

Суддзя агучвае: "Грамадзяне выказвалі незадаволенасць шляхам нанясення наклеек, скіраваных супраць будовы завода, чым парушылі Закон аб масавых мерапрыемствах".

"Я маю права атрымліваць і распаўсюджваць інфармацыю па Канстытуцыі", - кажа Фесікава.  

"Тэкст налепак “Стоп завод! Супраць экалагічнай катастрофы» не адпавядае", - кажа сведка.

Сведка хацеў сысці, аднак суддзя спыніў "Вы таксама грамадзянін, застанцеся".

Суддзя выносіць пастанову - штраф 10 базавых велічынь.

Людзі застаюцца ў памяшканні суду, чакаюць, калі прывязуць з ІЧУ Андрэя Астапчука.

У 16.40 прывезлі Андрэя Астапчука. Яго судзіць суддзя Аляксандр Семянчук па ч.1 арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Андрэй Астапчук заявіў адвод суддзе, але хадайніцтва было адмоўлена. Пры дачы паказанняў спасылаецца на артыкул 27 Канстытуцыі, які дае яму права не сведчыць супраць сябе.

Пастанова суда: з улікам ўтрымання ў ІЧУ - штраф 10 базавых велічынь.


У панядзелак суд таксама чакаўся і над Канстанцінам Астапуком, які з 5 кастрычніка знаходзіўся ў ІЧУ, пасля таго як быў затрыманы за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Астапук патэлефанаваў Ул. Вялічкіну і паведаміў, што цяпер знаходзіцца ў шпіталі. Праваабаронцы наведалі Канстанціна ў прыемным аддзяленні. Апынулася, што актывіста даставілі ў шпіталь з болямі ў жываце і пакінулі на абследаванне. Перад пасадкай у хуткую дапамогу Канстанціну ўручылі позву ў суд за парушэнне арт. 23.4 КаАП (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню службовай асобы). Позва выпісана на 9.30 10 кастрычніка. 

Канстанцін Астапук. Фото: ПЦ
Канстанцін Астапук. Фото: ПЦ "Вясна"

Канстанцін Астапук не згодны з позвай: "Якое непадпарадкаванне , я проста трымаўся за поручні, калі мне стала кепска". Ён перакананы, што гэта абвінавачванне, помста за ўдзел у акцыі супраць завода АКБ.

Нагадаем за ўдзел у акцыі 30 верасня Астапука пакаралі 3 базавымі нібыта за парушэнне правілаў дарожнага руху, 14 базавымі за 23.34-1, і зараз за "непадпарадкаванне".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства