19 сьнежня журналісты, пастанянна акрэдытаваныя пры Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, не былі дапушчаныя Службай бясьпекі прэзідэнта ў будынак беларускага парламенту.

2003 2003-12-19T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паседжаньне Палаты прадстаўнікоў для разгляду прадстаўленай А. Лукашэнкам кандыдатуры новага прэм’ера Сяргея Сідорскага пачалося са скандалу, які прадэманстраваў адносіны выканаўчай улады да заканадаўчай, -- паведамляе Радыё Свабода. Упершыню ў будынак парлямэнту не былі дапушчаныя парлямэнцкія карэспандэнты. Паводле загаду прэзыдэнцкай адміністрацыі, выдадзеныя Палатай прадстаўнікоў акрэдытацыйныя дакумэнты на час знаходжаньня ў будынку А. Лукашэнкі страцілі сілу. Служба аховы А. Лукашэнкі не пусьціла ў будынак журналістаў незалежных выданьняў і нават Беларускага радыё ды тэлеканалу СТБ, якія не ўваходзяць у так званы прэзыдэнцкі пул. Ахоўнікі па рацыі атрымлівалі распараджэньні ад свайго кіраўніцтва “асабліва пільнаваць перамяшчэньні журналістаў”.

У залу паседжаньняў не змаглі патрапіць Юры Сьвірко («Ю.С.Ньюс»), Валеры Каліноўскі (Радыё Свабода), Юры Пацёмкін (БелаПАН), Віктар Марціновіч («Белорусская газета»), Наталя Грыб (КоммерсантЪ»), Наталя Шарай («Вечерний Брест»), Сяргей Грыц («Associated Press»), Вольга Тарасевіч («Обозреватель»).

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international