Дарадца Рады Эўропы ў справах Беларусі ВОЛЬФГАНГ БЭРЭНДТ: “ПЕРАСЬЛЕД НЕЗАЛЕЖНЫХ СМІ НЕ СПРЫЯЕ АДНАЎЛЕНЬНЮ ГАСЬЦЯВОГА СТАТУСУ БЕЛАРУСІ Ў ПАРЭ”

2002 2002-09-13T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дарадца Рады Эўропы ў справах Беларусі Вольфганг Бэрэндт распаўсюдзіў 12 верасьня па каналах эўрапейскіх СМІ адмысловую заяву, у якой утрымліваецца рэзкая крытыка на адрас беларускага кіраўніцтва ў зьвязку зь няспынным перасьледам у краіне дэмакратычных журналістаў і незалежных СМІ.

Як вынікае з заявы, дэпутат Бундэстагу з занепакоенасьцю назірае за працэсам супраць галоўнага рэдактара газэты “Рабочы” Віктарам Івашкевічам і папярэджвае Менск наконт таго, што апошняе разьвіцьцё падзеяў пагражае нармалізацыі кантактаў між Беларусьсю і Эўропай.

Пытаньне далейшых дачыненьняў паміж Менскам і Радай Эўропы ўключанае ў парадак дня маючай адбыцца пры канцы верасьня сэсіі ў Страсбуры. Як паведаміў Свабодзе Вольфганг Бэрэндт, днямі ў часе паседжаньня палаты дэпутатаў Рады Эўропы большасьцю галасоў было выказанае меркаваньне, што цяперашняя сытуацыя са свабодай слова ў Беларусі ніяк ня можа спрыяць аднаўленьню гасьцявога статусу Беларусі ў гэтай эўрапейскай структуры.

Занепакоенасьць эўрапейскіх палітыкаў выкліканая перасьледам журналістаў з боку ўладаў у адпаведнасьці з надзвычай недэмакратычнымі тэзамі Закону аб друку: паклёп і абраза кіраўніка дзяржавы, а таксама найвышэйшых службовых асобаў. Эўрапейскія парлямэнтары чарговы раз заявілі, што Беларусь дагэтуль не прадставіла Страсбуру дэмакратычнага Закону пра СМІ.


Як лічыць спадар Бэрэндт, у эўраструктураў дастаткова цярпеньня, каб давесьці да беларускага кіраўніцтва свае патрабаваньні. Паводле словаў дарадцы Рады Эўропы па Беларусі, у адносінах да Беларусі Эўропа не вядзе ніякай прымусовай палітыкі. Паколькі Беларусь хоча зьмены свайго статусу ў такіх структурах як ПАРЭ і АБСЭ і заяўляе пра гэта, Эўропа мае права апэляваць да Менску, каб ягонае кіраўніцтва падло адпаведныя гарантыі дэмакратызацыі ў грамадзтве.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international