Пасля ночы ў ІЧУ Севярынца аштрафавалі на 50 базавых велічыняў

2018 2018-10-04T15:43:27+0300 2018-10-05T10:22:36+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sevirynec_sud_dai.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Севярынец у судзе. Фота: з фэйсбуку Віталя Рымашэўскага

Павел Севярынец у судзе. Фота: з фэйсбуку Віталя Рымашэўскага

У чацвер, 4 кастрычніка, у судзе Мінскага раёна была разгледжана адміністрацыйная справа Паўла Севярынца. Суддзя Віктар Шаўцоў абвінаваціў абаронцу Курапатаў па арт. 23.4 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі) і аштрафаваў на 50 базавых велічыняў (1225 рублёў).

Палітыка затрымалі 3 кастрычніка падчас пікетавання рэстараннага комплексу "Поедем поедим" у Курапатах. Ноч Павел Севярынец правёў у ІЧУ Мінскага раёна.

Гэты ж суддзя ўжо судзіў абаронцаў Курапатаў. Віктар Шаўцоў 3 верасня асудзіў Дзяніса Урбановіча і Максіма Вінярскага на 7 сутак і 10 сутак адміністрацыйнага арышта адпаведна. Іх абвінавацілі па арт. 23.4 і 18.23 КаАП (за непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі і парушэнне правілаў дарожнага руху).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства