Паўла Севярынца чакае суд за пікетаванне ў Курапатах

2018 2018-10-04T08:22:23+0300 2018-10-04T08:40:08+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/seviarynec-zatrymanne.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Севярынец падпісвае пратакол 3 кастрычніка. Фота Іллі Дабратвора

Павел Севярынец падпісвае пратакол 3 кастрычніка. Фота Іллі Дабратвора

Затрыманага 3 кастрычніка падчас пікетавання рэстараннага комплексу «Поедем поедим” у Курапатах Паўла Севярынца сёння чакае суд. Ноч палітык правёў у ІЧУ Мінскага раёна.

Прычынай канфлікту паслужыла блакаванне пікетоўцамі аўтамабіля кіраўніцы рэстарана Святланы Дубковай, якая і выклікала супрацоўнікаў ДАІ.

У выніку сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынка затрымалі і адвезлі ў Бараўлянскі аддзел міліцыі Мінскага РУУСа, дзе склалі пратакол правапарушэння, а затым да суда накіравалі ў ізалятар часовага ўтрымання. Палітыка вінавацяць у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі (арт. 23.4 КаАП РБ).

Прэс-служба БХД паведамляе, што ў чацвер, 4 кастрычніка, над ім мае адбыцца суд, верагодна, у судзе Мінскага раёна (Мінск, вуліца Маякоўскага 119а).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства