Праваабаронцы прэзентавалі Альтэрнатыўны даклад па сітуацыі з правамі чалавека Фота Відэа Дакумент Дапоўнена

2018 2018-10-01T18:12:33+0300 2018-10-02T15:44:08+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/daklad_2018.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Злева Сяргей Драздоўскі, “Офіс па правах людзей з інваліднасцю”

Злева Сяргей Драздоўскі, “Офіс па правах людзей з інваліднасцю”

У панядзелак, 1 кастрычніка, у Мінску нацыянальная праваабарончая кааліцыя прэзентавала Альтэрнатыўны даклад па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. У падрыхтоўцы дакладу прымалі ўдзел 12 праваабарончых арганізацый, палова з якіх выступіла на прэзентацыі з абмеркаваннямі самых вострых праблемаў выканання Беларуссю Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Спікерамі выступілі Дзмітрый Чарных, ГА “Беларускі Хельсінскі Камітэт; Вольга Смалянка, “Цэнтр прававой трансфармацыі”; Сяргей Драздоўскі, “Офіс па правах людзей з інваліднасцю”; Валянцін Стэфановіч, Праваабарончы цэнтр “Вясна”; Сяргей Усцінаў, “Прававая ініцыятыва”; Алег Агееў, ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

Праваабарончая супольнасць прадстаўляе Альтэрнаьыўны даклад па правам чалавека
Праваабарончая супольнасць прадстаўляе Альтэрнатыўны даклад па правам чалавека ў Беларусі

Беларусь, з’яўляючыся ўдзельніцай Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, абавязана перыядычна прадастаўляць у ААН справаздачы аб выкананні Рэспублікай Беларусь гэтага Пакта. Нягледзячы на гэта, апошні афіцыйны даклад урад прадстаўляў больш за 20 гадоў таму. У гэтым годзе, на 124-й сесіі Камітэта ААН па правах чалавека, якая пройдзе ў Жэневе з 8 па 9 кастрычніка, беларускі ўрад пасля доўгага маўчання нарэшце прадаставіць такую справаздачу.

Вольга Смалянка, дырэктарка “Цэнтр прававой трансфармацыі” падкрэслівае:

"Упершыню за 20 гадоў Беларусь будзе даваць справаздачу, і задача праваабарончых арганізацый — даць свой альтэрнатыўны пункт гледжання, сваё альтэрнатыўнае бачанне таго, што адбываецца ў сферы правоў чалавека ў Беларусі".

Валянцін Стэфановіч і Вольга Смалянка
Вольга Смалянка і Валянцін Стэфановіч

 У 2015 годзе Беларусь звярнулася ў ААН па спрошчаныя працэдуры прадстаўлення дакладу. Камітэт ААН у такім выпадку фармулюе пытанні для ўрада, якія іх цікавяць. Такім чынам, у дзяржаўным дакладзе змяшчаецца толькі канцэнтраваная інфармацыя па праблемах, якія іх цікавіць. Беларусь падрыхтавала і накіравала Камітэту сваю справаздачу ў 2017 годзе. Праваабаронцы вырашылі таксама адказаць на пытанні Камітэта, і прадаставіць у ААН свой даклад па правам чалавека - Альтэрнатыўны. 

Але дыскусіі ў Жэневе, у звычайным яе разуменні, паміж праваабаронцамі і прадстаўнікамі ўрада не адбудзецца.

"Працэдура разгляду дакладаў ў Камітэце ААН пабудаваная такім чынам, што прадстаўнікі грамадскай супольнасці не могуць задаваць пытанні па дакладу прадстаўнікам дзяржавы пры яго прэзентацыі, і наадварот. Усё праходзіць праз сябраў Камітэта ААН. Калі ім нешта незразумела, яны задаюць пытанне ўраду. А мы толькі можам падштурхнуць іх задаць тое ці іншае пытанне, якое мы лічым важным. Але думаем, што ўвогуле пытанняў будзе шмат, бо за 20 гадоў іх накапілася багата", — каментуе сітуацыю юрыст ГА "Беларускі Хельсінскі Камітэт" Дзмітрый Чарных. 

Журналістка Вольга Чайчыц
Журналістка Вольга Чайчыц

На прэзентацыі праваабаронцы, як аўтары радзелаў Альтэрнатыўнага дакладу, распавялі аб праблемах па выкананню Беларуссю палажэнняў Пакта і рэкамендацыях ураду, якія адлюстравалі ў справаздачы. 

Так, праваабарончы цэнтр “Вясна”, акрамя іншых тэмаў, падрыхтаваў раздзел пра забарону прымусовай працы. Валянцін Стэфановіч, распавядая пра сітуацыю з правамі чалавека ў гэтай сферы, падкрэсліў, што тэма прымусовай працы на сённяшні дзень з’яўляецца актуальнай у Беларусі, бо студэнтаў і навучэнцаў працягваюць масава адпраўляюць на сельскагаспадарчыя працы:

"У дакладзе мы ўзгадваем рэчы, якія Беларусі ўжо былі рэкамендаваныя, але мы ў чарговы раз вымушаныя пра гэта пісаць. Наконт лячэбна-працоўных прафілакторыяў ужо ёсць рэкамендацыі Камітэта па сацыяльных, эканамічных і культурных правах, Міжнароднай арганізацыі працы. Але, тым не менш, практыка гэтая працягваецца: восем тысяч чалавек штогод туды накіроўваецца і прыцягваецца да прымусовай працы.

Таксама гэта тычыцца Дэкрэта№18 у частцы абавязаных асоб, якіх прымусова працаўладкоўваюць пад пагрозай адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці. У дакладзе таксама апісваем формы прымусовай працы, такія як накіраванне работнікаў прадпрыемстваў, навучэнцаў школ, студэнтаў на ўборку сезоннай сельскагаспадарчай прадукцыі. У Беларусі гэта ажыццяўляецца без іх згоды, у парушэнне працоўнага заканадаўства, у тым ліку нацыянальнага".

Праваабаронцы таксама звярнулі ўвагу і на праблему смяротнага пакарання ў Беларусі. 

"Выпадкі вынясення смяротных прысудаў Вярхоўным судом у якасці першай інстанцыі пазбаўляе магчымасці абскарджвання прысуду," – канстатуе юрыст ПЦ "Вясна" Валянцін Стэфановіч.

Ён таксама адзначае непублічнасць працы камісіі па памілаванні пры кіраўніку дзяржавы. На яе пасяджэнні могуць запрашацца грамадскасць і СМІ, аднак усе спробы праваабаронцаў папрысутнічаць на іх былі беспаспяховымі.

Праваабаронцы адзначаюць, што Беларусь ігнаруе абавязальніцтвы так званых тэрміновых працэдур Камітэта па правах чалавека ААН. Калі ў КПЧ паступае скарга ад асобы, прысуджанай да смяротнага пакарання, урад краіны не можа прывесці прысуд у выкананне да вынясення рашэння, пра што Камітэт інфармуе ўрад. Аднак у Беларусі вядома прынамсі 10 выпадкаў, калі прысуды прыводзіліся ў выкананне падчас разгляду скаргі асуджанага ў КПЧ.

Цяпер у Беларусі ў камеры смяротнікаў знаходзяцца чатыры чалавекі, двое з іх зарэгістравалі звароты ў КПЧ ААН. Праваабаронцы заклікаюць беларускія ўлады ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне ў якасці першага кроку да яго адмены.  

Тэкст Альтэрнатыўнага даклада нацыянальнай праваабарончай кааліцыі аб выкананні Рэспублікай Беларусь Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства