Суд над светлагорскай праваабаронцай перанеслі на нявызначаны тэрмін

2018 2018-10-01T14:59:29+0300 2018-10-01T14:59:29+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/masliukova-alena-2018.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Алена Маслюкова. Фота з сацыяльных сетак.

Праваабаронца Алена Маслюкова. Фота з сацыяльных сетак.

Суд над светлагорскай праваабаронцай Аленай Маслюковай, які першапачаткова быў перанесены на 3 кастрычніка,  у гэты дзень не адбудзецца.

Пра гэта ў на сваёй старонцы ў фэйсбуку напісала праваабаронца.

“Суд Светлагорскага раёна паведамляе, што справа аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да Вас вернута ў Светлагорскі РАУС для ліквідацыі недахопаў і да цяперашняга часу не вярталася. Дадаткова паведамляем, што слуханне справы прызначанае на 3 кастрычніка не адбудзецца. Суддзя Царук Р.В”

 Суд над Аленай Маслюковай і экалагічным актывістам Анатолем Змітровічам распачаўся 24 верасня. Іх звінавацілі ва ўдзеле ў флэшмобе супраць дзейнасці завода беленай цэлюлозы 15 верасня, палічыўшы што гэта несанкцыянаванае масавае мерапрыемства.

Пад час працэсу суддзя Царук нечакана вырашыў выклікаць у суд сведак і перанёс паседжанне на 3 кастрычніка.

Нагадаем, 1 кастрычніка  Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў распаўсюдзіла тэрміновы зварот, у якім заклікае зняць усе абвінавачванні супраць светлагорскіх актывістаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства