HDIM 2018: Пра што казалі прадстаўнікі беларускіх НДА ў Варшаве Фота Аўдыё

2018 2018-09-12T18:23:00+0300 2018-09-13T09:18:47+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/side-event1209.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Бастунец, Валянцін Стэфановіч, Вольга Смалянка, Юлія Уанон і Юрый Чавусаў на сайд-івэнце па бягучай сітуацыі з грамадзянскімі і палітычнымі правамі ў Беларусі. Фота Вольгі Саламатавай

Андрэй Бастунец, Валянцін Стэфановіч, Вольга Смалянка, Юлія Уанон і Юрый Чавусаў на сайд-івэнце па бягучай сітуацыі з грамадзянскімі і палітычнымі правамі ў Беларусі. Фота Вольгі Саламатавай

12 верасня ў Варшаве ў рамках Нарады АБСЕ па выкананні абавязацельстваў у галіне чалавечага вымярэння адбыўся сайд-івэнт па бягучай сітуацыі з грамадзянскімі і палітычнымі правамі ў Беларусі.

У мерапрыемстве «Бягучая сітуацыя з грамадзянскімі і палітычнымі правамі ў Беларусі: інфармацыя з першых рук» удзельнічалі прадстаўнікі Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH), Асамблеі дэмакратычных НДА Беларусі ў супрацоўніцтве з Праваабарончым цэнтрам "Вясна", Цэнтрам прававой трансфармацыі і Беларускай асацыяцыяй журналістаў.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" на сайд-івэнце прадставіў Валянцін Стэфановіч.

Напачатку мерапрыемства яго мадэратар і юрыст Асамблеі НДА Юрый Чавусаў зрабіў агульны агляд сітуацыі з грамадзянскімі і палітычнымі правамі ў Беларусі. Ён адзначыў, што ў краіне атрымліваецца даволі парадаксальная сітуацыя, калі ўрад нібыта выконвае свае міжнарожныя абавязальніцтвы, прадстаўляе справаздачы, нават прынімае “Міжведамасны план па правах чалавека” і рапартуе пра яго паспяховую рэалізацыю. Але ж праваабаронцы бачаць іншую сітуацыю, калі грунтоўных зменаў у заканадаўстве няма, альбо яны абсалютна недастатковыя, а правы чалавека працягваюць сістэматычна парушацца.

Старшыня БАЖ Андрэй Бастунец выказаўся адносна апошніх падзей у галіне свабоды сродкаў масавай інфармацыі, у прыватнасці наконт новых крымінальных спраў супраць журналістаў і рэдактараў. Таксама Андрэй Бастунец спыніўся на зменах у заканадаўства аб СМІ, якія будуць прыняты ў хуткім часе.

Прадстаўніца Цэнтра прававой трансфармацыі Вольга Смалянка распавяла пра сітуацыю ў Беларусі з правам на свабоду асацыяцый. У прыватнасці, яна казала пра магчымасць дэкрыміналізацыі артыкула 193.1 КК РБ і замены пакарання на адміністрацыйную адказнасць. Праваабаронца падкрэсліла, што для праваабарончай супольнасці такія змены непрымальныя, бо ў такім выпадку права на свабоду асацыяцый па-ранейшаму будзе груба парушацца. Праваабарончая супольнасць лічыць, што забарона дзейнасці любых незарэгістраваных НДА увогуле мусіць быць ліквідавана, як і крымінальная ці адміністрацыйная адказнасць за іх дзейнасць.

Таксама Вольга Смалянка спынілася на праблеме доступа да фінансавання, у тым ліку і замежнага, для грамадскіх арганізацый. На думку праваабаронцаў, гэты сістэмная праблема робіць арганізацыі вельмі ўразлівымі. Як прыклад – справа Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка, а таксама Алеся Бяляцкага

Cайд-івэнт па бягучай сітуацыі з грамадзянскімі і палітычнымі правамі ў Беларусі. 12.09.2018. Фота Вольгі Саламатавай
Cайд-івэнт па бягучай сітуацыі з грамадзянскімі і палітычнымі правамі ў Беларусі. 12.09.2018. Фота Вольгі Саламатавай

Сябра Рады Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч, у сваю чаргу, развіў тэму “справы прафсаюзаў” і распавёў акалічнасці судовага працэса над Фядынічам і Комлікам. Ён адзначыў, што падчас суда сталі відавочнымі недахопы доказнай базы. Фактычна ўсе доказы трымаліся на адным дакуменце невядомага паходжання, які апынуўся ў электроннай паштовай скрыні, паходжанне якой і прыналежнасць камусьці з сябраў прафсаюза таксама падчас следства і суда не былі ўстаноўлены.

У сваім выступе праваабаронца таксама закрануў тэму новай рэдакцыі закона аб масавых мерапрыемствах, дзе засталіся актуальнымі ўсе тыя моманты, якія пастаянна падвяргаліся крытыцы з боку праваабаронцаў. Акрамя гэтага, Валянцін Стэфановіч распавёў апошнюю інфармацыю пра сітуацыю ў краіне са смяротным пакараннем, а менавіта пра рашэнне КПЧ ААН па расстралянаму Аляксандру Грунову, якое сталася сёмым рашэннем КПЧ, што прызнае парушэнне права на жыццё з боку беларускай дзяржавы. Праваабаронца нагадаў, што апошняя казнь Аляксея Міхалені адбылася насуперак працэдурам, распачатым КПЧ ААН пасля рэгістрацыі яго індывідуальнага зварота. Напрыканцы выступу Стэфановіч заклікаў усе краіны, у якіх захоўваецца смяротнае пакарання, прыняць меры для яго адмены альбо для ўвядзення мараторыя.

Пра сітуацыю з незалежнай адвакатурай у Беларусі распавяла прадстаўніца Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) Юлія Уанон. Яна прывезла ў Варшаву справаздачу, падрыхтаваную Абсерваторыяй па абароне праваабаронцаў сумесна з Парыжскай калегіяй адвакатаў і ПЦ "Вясна", у якой крытыкуецца беларускае заканадаўства, якое дазваляе выканаўчай уладзе кантраляваць прафесію адвакатаў. 

side-event12093.jpg
Валянцін Стэфановіч (ПЦ "Вясна"), Юлія Уанон (FIDH), Вольга Смалянка (Lawtrend)

У кастрычніку 2018 года на сваёй 124 сесіі Камітэт ААН па правах чалавека разгледзіць Перыядычны даклад, прадстаўлены Беларуссю аб выкананні краінай Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Гэта стала магчымым дзякуючы таму, што ўрад Беларусі ўпершыню за 20 гадоў выканаў сваё абавязацельства па Міжнароднаму пакту, прадставіўшы сваю нацыянальную справаздачу і ліквідаваўшы тым самым шматгадовую запазычанасць па прадастаўленні справаздачы. Напярэдадні гэтай падзеі беларускія праваабарончыя НДА падрыхтавалі сваю альтэрнатыўную справаздачу, якая будзе прадстаўлена грамадскасці на паралельным мерапрыемстве на HDIM 2018.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства