viasna on patreon

Былы галоўны рэдактар газеты "Рабочы" Віктар Івашкевіч, тэрмін абмежавання волі якога скончыўся 16-га снежня, паведаміў, што ў бліжэйшы час не збіраецца вяртацца да журналісцкай дзейнасці.

2003 2003-12-19T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

18-га снежня былы галоўны рэдактар газеты "Рабочы" Віктар Івашкевіч, тэрмін абмежавання волі якога скончыўся 16-га снежня, сустрэўся з мінскімі журналістамі.
Ён паведаміў, што ў бліжэйшы час не збіраецца вяртацца да журналісцкай дзейнасці. Сп. Івашкевіч мае намер пакінуць пасаду намесніка старшыні БНФ і працягнуць працу ў партыі ў якасці сакратара ўправы.

Віктар Івашкевіч падзякаваў сваім калегам, якія падтрымлівалі яго напрацягу года абмежавання волі. "Падтрымка БАЖ была вельмі канкрэтная і эфектыўная. Акрамя гэтага, да мяне ў Баранавічы ўвесь час прыязджалі і дыпламаты, і журналісты з розных краін. Адміністрацыя папраўчай установы ўсяго гэтага страшэнна баялася, і таму да мяне ставіліся надзвычай далікатна", - распавёў В. Івашкевіч.

З яго словаў, у сценах сваёй "папраўчай установы адкрытага тыпу" ён бываў толькі з 19-й вечара да 6.30 раніцы, як таго патрабуе рэжым утрымання "хмікаў". Увесь астатні час ён праводзіў альбо ў рэдакцыі недзяржаўнай газеты "Intex-press", дзе працаваў кур'ерам, альбо ў баранавіцкай філіі БНФ. Па назіраннях В. Івашкевіча, шмат людзей у Баранавічах ведала, хто ён такі і чаму тут знаходзіцца. Паколькі кожны тыдзень да яго прыязджалі нейкія вядомыя асобы, у газеце "Intex-press" часта з'яўляліся матэрыялы на гэтую тэму, а гэтае выданне вельмі папулярнае сярод жыхароў горада. "Наогул, Баранавічы паводле ўзроўню развіцця грамадзянскай супольнасці можа лічыцца самым прагрэсіўным горадам Беларусі", - рэзюмаваў В. Івашкевіч.
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства