Дзесяты штраф Вользе Чайчыц

2018 2018-09-11T08:04:37+0300 2018-09-11T08:06:17+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/chai.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вольга Чайчыц. Фота: БАЖ, Б. Гарэцкі

Вольга Чайчыц. Фота: БАЖ, Б. Гарэцкі

Cуд Дзяржынскага раёна 10 верасня прысудзіў 980 рублёў штрафу журналістцы Вользе Чайчыц. Адміністрацыйная справа была заведзеная па ч.2 арт. 22.9 КаАП («распаўсюд перыядычных друкаваных выданняў без выходных дадзеных»). Справу разглядала суддзя Іна Шайко.

Прычым, супрацоўнік міліцыі, які складаў пратакол пазначыў, што Чайчыц «перавысіла паўнамоцтвы журналіста і парушыла журналісцкія абавязкі».

Журналістка напісала на старонцы ў фэйсбуку, што гэта ўжо 10 штраф, які ёй прысудзілі ў гэтым годзе.

“Улады робяць з мяне рэкардсмена. 10-ы штраф ў гэтым годзе. 40 базавых сёння прысудзілі. У пратаколе было, што я перавысіла паўнамоцтвы журналіста. У пастанову суда фармулёўка не ўвайшла. Яшчэ сёння слонімскія міліцыянты паведамілі пра новы пратакол. Па тэлефоне сказалі, што "усматрівают, што я сваімі действіямі ізгатовіла СМІ".

Volia Czajczyc

Падставай для складання пратаколу правапарушэння быў фотарэпартаж, які Вольга зрабіла ў жніўні ў Курапатах.

Дзе і калі штрафавалі журналістку?

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства