Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2018 2018-08-28T10:51:13+0300 2018-08-28T10:51:12+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.

Анонс выпуска:

Каментар эксперта”: 21 жніўня споўнілася 50 гадоў з моманту ўвода войскаў краін сацыялістычнага блоку ў Чэхаславакію. Гэта стала сканчэннем “Пражскай вясны” – кароткага перыяда дэмакратычных рэформаў і лібералізацыі ў гэтай рэспубліцы. Праваабаронца Алесь Бяляцкі разважае пра тую ролю, якую падзеі пяцідзесяцігадовай даўніны адыгралі для праваабарончага руху.

Падзея”: 24 жніўня суд Савецкага раёна Мінска вынес прысуд па крымінальнай справе старшыні незалежнага прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара арганізацыі Ігара Комліка. Іх прызналі вінаватымі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры і прысудзілі да 4 гадоў “хатняй хіміі”. Пасля абвяшчэння прысуда лідэрам незалежнага прафсаюза каля будынку Дома правасуддзя, дзе праходзіў працэс, грамадскія і прафсаюзныя актывісты зладзілі стыхійны пікет падтрымкі. 

Каментар”: На мінулым тыдні ў Мінску прайшоў “Марафона салідарнасці” з палітвязнямі. Кожны жадаючы мог наведаць офіс Праваабарончага цэнтру “Вясна” і падпісаць паштоўкі для асуджаных па палітычных артыкулах. Таксама ў межах марафона валанцёры “Вясны” зладзілі сустрэчу, на якой абмеркавалі крытэры вызначэння статуса палітвязня, паслухалі гісторыі беларускіх і расійскіх палітвязняволеных. Госцем мерапрыемства быў былы палітвязень Мікола Дзядок, які распавёў, чаму так важна пісаць лісты і дасылаць паштоўкі тым, хто пазбаўлены волі.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні гурта ZNICH.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства