Журналістка-фрылансерка Тамара Шчапёткіна атрымала чацвёрты пратакол за жнівень

2018 2018-08-17T11:40:41+0300 2018-08-17T11:47:08+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shcapetkina-9.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Тамара Шчапеткіна. Фота: Радыё Рацыя.

Тамара Шчапеткіна. Фота: Радыё Рацыя.

Журналістка-фрылансерка з Бярозы Тамара Шчапёткіна атрымала ў жніўні ўжо чацвёрты пратакол, на гэты раз з Баранавіцкага РАУС, паведамляе "Радыё Рацыя".

Пратакол складзены ўчастковым капітанам Андрэем Вахітавым. Пратакол, паведамленне аб разглядзе адміністрацыйнай справы ў Баранавіцкім судзе раніцай 17 жніўня, правы і абавязкі асобы, супраць якой вядзецца адміністрацыйны працэс, дасланы 16-га жніўня звычайным лістом. 

З пратаколам журналістку папярэдне не азнаёмілі. Ён не чытэльны, не падпісаны Шчапёткінай. З напісана ў пратаколе можна разабраць толькі тое, што справа вядзецца па арт. 22.9, ч. 2. (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ, ці дзейнасць без акрэдытацыі).

Да таго ж, у пратаколе пазначаны два сведі - Рубейка і Падгайскі. Мікалай Падгайскі - старшыня Баранавіцкага Таварыства беларускай мовы. Ён сцвярджае, што яго прозвішча запісана ў пратаколе фармальна, без яго непасрэднай згоды.

"Хочуць мяне прадставіць у якасці сведкі таго, чаго я не бачыў. Я сказаў, што такі пратакол я падпісваць не буду. Як я магу падпісваць тое, чаго я не бачыў, як я такое магу падпісаць і яшчэ сведчыць супраць свайго сябра таварыства".

Паводле самой Тамары Шчапёткінай, апошнім часам на яе пачалі складаць пратаколы, парушаючы ўсялякія працэсуальныя нормы. З аднаго боку, ад таго, што міліцыя займаецца не сваёй справай, а з другога боку, ведаюць, што пакаранне набыло аўтаматычны характар.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства