viasna on patreon

Пецярбургскі «Мемарыял» высяляюць з будынку, дзе праваабаронцы адпрацавалі 20 гадоў

2018 2018-08-16T13:37:49+0300 2018-08-16T13:37:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/memarial_piter.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота: Reuters

Фота: Reuters

У Пецярбургу высяляюць праваабарончую арганізацыю «Мемарыял», паведамляе інтэрнэт-выданне "Фонтанка". Камітэт маёмасных адносін папрасіў актывістаў пакінуць будынак на вуліцы Разъезжей, дзе яны працавалі больш за 20 гадоў, паведаміў дэпутат гарадскога Заканадаўчага сходу Барыс Вішнеўскі.

Таварыства «Мемарыял», асноўнай задачай якога з'яўляецца даследаванне палітычных рэпрэсій у СССР, знаходзіцца на Разъезжей вуліцы, 9, з 1997 года. Гістарычны будынак - у гарадской уласнасці, усе гэтыя гады праваабаронцы працягвалі або заключалі зноўку арэндны дагавор са Смольным. У апошні раз дагавор заключылі ў студзені 2011 года на сем гадоў, яго тэрмін скончыўся, і ў студзені 2018 года «Мемарыял» звярнуўся ў Камітэт маёмасных адносін з просьбай зноў падоўжыць арэнду.

«А ў ліпені атрымаў адказ ад намесніка старшыні КМА А.Р. Якушева, дзе «мемарыяльцам» паведамлялася: "Гэта пытанне было 24 траўня 2018 года разгледжана на пасяджэнні Гарадской камісіі па распараджэнні маёмасцю, і прынята рашэнне аб адмове ў прадастаўленні названага аб'екта на новы тэрмін". Пасля чаго ГКУ "Маёмасць Санкт-Пецярбурга" прадпісваецца "правесці працу па скасаванні дагавора арэнды і вызваленні Аб'екта ва ўстаноўленым парадку". Прасцей кажучы, дазвольце вызваліць "Аб'ект", гэта значыць памяшканне - і на вуліцу», - распавёў 16 жніўня Барыс Вішнеўскі.

Паводле яго звестак, аб'ектыўных прычын адмовіць «Мемарыялу» ў праве і далей арандаваць памяшканне няма: умовы дагавора супольнікі не парушалі, арэндную плату ўносілі своечасова, шкоды памяшкання не наносілі, ніякіх прэтэнзій да іх як да арандатараў ў гарадскіх уладаў ніколі не было.

«Мемарыял» увесь час (у тым ліку - і у 2018 годзе) ўключаўся Смольным у «Пералiк грамадскіх аб'яднанняў ветэранаў вайны і працы, вязняў фашысцкіх канцлагераў, інвалідаў і ахвяр палітычных рэпрэсій Санкт-Пецярбурга, якія падлягаюць вызваленню ад арэнднай платы за карыстанне аб'ектамі нежылога фонду, якія знаходзяцца ва ўласнасці Санкт -Пецярбург». І ўсё ж вырашана - высяліць.

«Чаму? Можна толькі здагадвацца», - адзначае дэпутат.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства