Абаронцу Курапатаў аштрафавалі, бо «кідаўся пад колы». Але яго там не было

2018 2018-08-15T08:08:12+0300 2018-08-15T08:08:11+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/chaholski-kurapaty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Чахольскі падчас мітынгу 3 чэрвеня ў Курапатах. Фота: Радыё Свабода

Алесь Чахольскі падчас мітынгу 3 чэрвеня ў Курапатах. Фота: Радыё Свабода

Упраўленьне ДАІ УУС Менаблвыканкаму 14 жніўня аштрафавала на 3 базавыя велічыні адказнага сакратара КХП-БНФ, кіраўніка грамадзкай дырэкцыі Народнага мэмарыялу Курапаты Алеся Чахольскага за стварэньне аварыйнай сытуацыі ля рэстарацыі «Поедим поедим» у Курапатах. Падрабязнасці на Радыё Свабода.

Паводле ДАІ, Чахольскі 17 чэрвеня рухаўся пешшу па праежджай частцы дарогі ля рэстарацыі «Поедим поедим». Сваімі дзеяньнямі ён «стварыў перашкоду руху аўтамабілю», кіроўца экстранна затармазіў і зьмяніў накірунак руху. Гэта стварыла аварыйную абстаноўку, запісана ў пратаколе.

Марка і нумар аўто ў пастанове ДАІ не называецца. Алесь Чахольскі сказаў Свабодзе, што гаворка ідзе пра Nissan, за стырном якога быў Віталь Акуліч.

Чахольскі кажа, што ў гэты час выйшаў з Міхасём Бураком у прыбіральню АЗС-75 на 51 кілямэтры МКАД і падышоў да «Поедим поедим», калі Nissan там ужо стаяў. Пасьля інспэктар ДАІ Віктар Кунтыш склаў на Чахольскага пратакол. Момант вяртаньня абаронцаў з АЗС зьняў абаронца Віталь Занька і супрацоўнік у цывільным.​

Інспэктар ДАІ Віктар Кунтыш ад камэнтару Свабодзе адмовіўся і параіў зьвярнуцца ў аддзел агітацыі УУС Менгарвыканкаму. Апэратыўны адказ у ведамстве атрымаць не ўдалося.

Запісы з камэраў да справы не далучылі

20 чэрвеня Чахольскі напісаў заяву ў абласную пракуратуру, дзе прасіў:

"Зьняць запісы з камэраў назіраньня АЗС-75 і рэстарацыі «Поедим поедим», прыцягнуць да адказнасьці за паклёп кіроўцу Nissan, разглядзець паводзіны інспэктара ДАІ, які «штурхаў» абаронцу ў машыну, а таксама высьветліць асобы «правакатараў», якія прысутнічалі падчас складаньня пратаколу".

У адказе пракуратуры напісана, што парадак абскарджаньня складаньня адміністрацыйнага пратаколу заканадаўствам не прадугледжаны.

Паводле Чахольскага, на рашэньне упраўленьня ДАІ УУС Менаблвыканкаму не далучыла да справы запісы з камэраў назіраньня, бо яны захоўваюцца толькі месяц.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства