viasna on patreon

На актывістку Таццяну Кім склалі пратакол за Курапаты

2018 2018-08-13T08:41:34+0300 2018-08-13T09:44:52+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kim-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Таццяна Кім. Фота: Радыё Свабода.

Таццяна Кім. Фота: Радыё Свабода.

Увечары 11 жніўня каля рэстаранна-забаўляльнаго комплексу “Поедем поедим”, які размешчаны ў Курапатах, супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывістку і маці былога палітвязня Андрэя Кіма Таццяну Кім. Прычым, каб затрымаць жанчыну, прыехалі адразу два міліцэйскія нарады.

Яе адвезлі ў Бараўлянскі аддзел міліцыі Мінскага раёна і склалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэння па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве), пасля чаго адпусцілі. Пра дату судовага паседжання пакуль нічога невядома.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства