Суд па “справе прафсаюзаў”: паўторны выклік сведкаў і таямнічы буран Фота Дапоўнена

2018 2018-08-08T09:18:22+0300 2018-08-08T17:18:22+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/fedunich-komlik-40.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік у судзе. Фота: ПЦ "Вясна".

Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік у судзе. Фота: ПЦ "Вясна".

Восьмае паседжанне ў сталічным Доме правасуддзя па справе старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка адбудзецца 8 жніўня ў судзе Савецкага раёна Мінска. Прафсаюзных лідэраў абвінавачваюць у здзяйсненні крымінальнага злачынства па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры). Суддзя – Марына Фёдарава.

З раніцы суд мае намер дапытаць сведак, якія раней не з’явіліся на паседжанне: Патапаву, Пічужкіну, Баярскую, Зіміна.

Падрабязна аб тым, што адбывалася на судзе ў першы дзень.  

Падрабязна аб тым, што адбывалася на судзе ў другі дзень.  

Суд па “справе прафсаюзаў”: допыт сведак і праслухоўванне тэлефонаў.

Суд па “справе прафсаюзаў”: што не сказаў супрацоўнік ДФР? 

Суд па “справе прафсаюзаў”: непераканаўчая доказная база і палова тома ананімак 

Суд па "справе прафсаюзаў": што пачуем у панядзелак?

Суд па “справе прафсаюзаў”: пра афіцыйныя запыты Рэспублікі Беларусь Літве, Швецыі, Даніі 

Перад пачаткам працэсу праваабаронца Валер Шчукін спрабуе прарвацца на суд праз міліцэйскі пост. Супрацоўнік міліцыі патрабуе яго паказаць пашпарт, ён адмаўляецца, паказвае яго толькі ўнутранай ахове. Урэшце дабіваецца свайго і праходзіць.

Валерый Шчукін
Валерый Шчукін "прарываецца" ў суд. Фота: ПЦ "Вясна"

 На паседжанні прысутнічае каля 30-ці чалавек. Сярод іх — прафсаюзныя актывісты, праваабаронцы. Прысутнічаюць праваабаронцы Алег Волчак, Алесь Бяляцкі, палітык Мікола Статкевіч, выдатны паэт і грамадзкі дзеяч Уладзімір Някляеў.

Журналіст "Советской Белоруссии" спрабаваў рабіць фотаздымкі без дазволу суду, усе абурыліся такімі дзеяннямі. СБ здымаў пасля пачатку судовага працэсу. Іншая сакратарка зрабіла заўвагу толькі тады, калі зала пачала абурацца. 

Выклікаюць першую сведку: падатковага інспектара Екацярыну Баярскую. Яна сведчыць, што ўсе падаткавыя дэкларацыі прафсаюз РЭП падаваў своечасова. Тлумачыць таксама, што РЭП  плаціць падатак на маёмасць, але што за маёмасць не памятае.

“Бязвыплатная дапамога не абкладаецца падаткам на прыбытак”, - заяўляе яна.

Пракурорка заявіла хадайніцтва аб прадастаўленні рэчавага доказу.

Суддзя: "Уліковую справу" прадставіць сведку абароны”.

Пракурорка: "Аглядаецца ўліковая справа прафсаюза РЭП".

Пракурорка пералічвае змест гэтай справы. Сведка проста стаіць і слухае гэта.

У справе  - бухгалтарскі баланс, падаткавыя дэкларацыі на маёмасць, справаздача аб мэтавым выкарыстанні грашовых сродкаў, дзе паказана, што паступалі толькі сяброўскія ўнёскі. Пракурорка агалошвае ўсе прочыркі ў некаторых графах, якія тычацца прыбыткаў, і подпісы абвінавачаных.  Сведка тлумачыць, чаму на некаторых дакументах адсутнічаюць подпісы. Калі адсутнічае аб'ект падаткаабкладання, то дэкларацыю не трэба падаваць. Усе дадзеныя захоўваюцца ў пададткавай базе. 

"Нерэалізаваны прыбытак высвятляецца пры рэвізійнай праверцы. Мая справа прыняць і занесці ў базу дэкларацыю, а таксама адсачыць выплату падаткаў" - тлумачыць сведка.

Сведка Баярская заяўляе пракурору Казею: "Вы мне такія пытанні задаеце! Я ўсё тлумачыла ў СК, калі ў мяне на руках была справа. Я проста не памятаю".

У судзе высвятляюць, ці падаецца дэкларацыя раз у квартал або раз у год. Сведка дакладна не памятае.
"Нават пры адсутнасці аб'екта падаткаабкладання, калі дэкларацыю прыносяць, то я абавязаная яе прыняць" - кажа яна.
Абарона пытаецца, ці маглі быць знішчаныя гэтыя дакументы пасля праверкі? Сведка не памятае. Кажа, што на допыце ў яе былі дакументы. 

Дапытваюць наступную сведку, перакладчыцу Ірыну Патапаву.

"Я супрацоўнічала з прафсаюзам РЭП. Дапамагала ім прымаць шведскую дэлегацыю. Працую з імі даўно, з 2005-2006 г. Ездзіла з імі на семінарыі. Аказвала ім моўную дапамогу. У сапраўдны час не працую з імі. Перастала з-за праблемаў на мяжы, пасля таго, як мяне здымалі з цягніка, даглядалі. А мне нервавацца нельга" - распавядае сведка.

Пракурор распытвае пра знаёмства з Фядынічам  і Комлікам і пра ўзнагароджанне за ажыццяўленне перакладаў. Кажа, што не было. Прывозілі шведы ёй каву, кніжкі на шведскай мове, некалькі разоў чаявыя ў рэстаране, калі доўга затрымлівалі. Пракурор пытаецца пра гады наведвання шведскай дэлегацыі: "Вядома, што з 2005 па 2011".

Фінансаванне падчас сустрэч не абмяркоўвалі. Кажа, што аднойчы была за мяжой:

"Выязджалі 20 лютага. "На вакзале Фядыніч папрасіў перавезці мяне грашовыя сродкі 1000-1500 еўра"

Пракурор па
Пракурор па "справе прафсаюзаў" Ірына Арлоўская. Фота ПЦ "Вясна".

Менавіта тады яе і знялі з цягніка. У яе разоў 10 праверылі пашпарт. Доўга даглядалі. Грошы забралі на праверку сапраўднасці і адпусцілі. Потым гэтыя грошы вярнула ў офісе РЭП. Больш не супрацоўнічала з прафсаюзам.

Пракурорка пытаецца, чаму Фядыніч даў перавезці гэтыя грошы. Сведка неўцямна выказала здагадакі: "Я падумала, што ў яго ўжо ёсць нейкая сумма"

Пракурорка: "Якая ў яго сумма была Вы кажаце?"

Комлік: "Высокі суд, абвінавачванне зноў спрабуе навязаць сваю думку!"

Комлік сварыцца з пракуроркай. Суддзя не прыняла пратэст. Фядыніча тады знялі на мяжы таксама.

Пракурор: "Вы ведалі суму, якая належала асабіста вам у вашым кашальку?"

Не можа адказаць. "Ну раз 1500 ня мае, то 800 мае тады"

- Вы што з 800 еўра паехалі?

- Ну мяне ў Акропаліс абяцалі адвезці.

Да сведкі звяртаецца абаронца:

- Фядыніч сам выйшаў за Вамі ці яго таксама здымалі?

 - Знялі беларускія памежнікі, як і мяне.

Абаронца:

- А што ён сказаў пры гэтым? Як растлумачыў?

- Не хвалюйся, гэта працоўныя моманты. Мы нічога не парушалі.

Высвятляецца, што  гэтую сумму на допыце ў СК ёй назваў следчы. Абаронца перапытваецца ў яе, што гэтую сумму назваў следчы "на момант допыта, праз 8 год?"

Пры допыце следчы паказваў ёй раздрукоўкі выезду, "спачатку я тысячу ўзгадала, потым следчы кудысьці патэлефанаваў і сказаў, што было 2390 еўра"

Комлік пратэстуе: "Высокі суд, абвінавачванне займаецца зацягваннем працэса! Задае пытанні, якія не адносяцца да сутнасці справы".

Сведку ніколі не здымалі з цягнікоў, гэта быў адзіны раз.

"Я перастала супрацоўнічаць з прафсаюзам, каб больш ніколі не паўтарылася такіх сітуацыяй" - чуюцца слёзы сведкі..

Фядыніч:"Вы мяркуеце або сцвярджаеце, што Вам я перадаваў 1000-1500 еўра?"

- Не сцвярджаю, што гэтая сума ...

Прокурорка пытаецца, ці упэўненая яна, што ёй перадавалі ня менш за 1000 еўра Яна адказана станоўча.
Абарона:  "Ці была цікавасць да вас з боку дзяржаўных органаў?" Кажа, што не. Толькі па гэтай крымінальнай справе.

Выклікаюць чарговага сведку -  старшыня беларускага незалежнага прафсаюзу з Салігорску Мікалай Зімін. 

Паказанні дае на беларускай мове.

"Усе мае паказанні ёсць у крымінальнай справе" – кажа ён. – Патлумачыць па гэтай справе больш нічога не магу”.

 Пракурор Вадзім Казей канкрэтна пытаецца пра прафсаюзы Даніі і Швецыі. Ён адказвае "Гэта справа прафсаюза РЭП".

Пракурор: "Куды выязджалі сумесна з Фядынічам  і Комлікам?" "У Данію, Літву, Расію..."

Пракурор пытаецца пра тое, чым займаліся Фядыніч і Комлік у Літве? 

- Кожны займаецца тым, чым хоча. Можа хадзілі піва папіць

Пракурор задае пытанні пра рахунак, пра прапанову перавезці грошы, пра спонсарскую дапамогу Адказы адмоўныя і "мне гэта невядома".

Суддзя Фёдарава абвяшчае перапынак на 15 хвілін.

Суддзя Марына Фёдарава ў судзе па
Суддзя Марына Фёдарава ў судзе па "справе прафсаюзаў". Фота з сацыяльных сетак.

Сведка Наталля Пічужкіна не змагла з'явіцца ў суд, бо знаходзіцца за мяжой. А Віктар Казлоў не змог з'явіцца па прычыне здароўя. Супраць паказанняў Казлова выступілі абаронцы і абвінавачаваныя. Фядыніч растлумачыў, што Казлоў даў паказанні падчас следства, якія не тычыцца сутнасці справы.

Зачытваюць ранейшыя паказанні Пічужкінай. Яна цяпер пражывае ў Вільне. Раней дапамагала з сайтам прафсаюза і з перакладам на дабрачынных пачатках. 

"Я некалькі разоў ездзіла сумесна з Фядынічам і Комлікам  у Вільню, але квіткі аплачвала сама. Грошы не перавозіла, просьбаў такіх не паступала" - пазначана ў пратаколе допыта.

Суддзя зачытвае пратакол допыта Казлова. Быў прадстаўніком прафсаюза РЭП па Гомельскай вобласці на дабрачынных пачатках. Сведчыў толькі пра сяброўскія ўнёскі, расказаў пра  працэдуру аплаты, мэты іх (падаткі, заробкі, у тым ліку, Судаленку).

Казлоў: "Жыву ў Гомельскай вобласці. Быў намеснікам да 2009 г. Потым быў прадстаўніком на грамадскіх пачатках. За гэтую працу мне не плацілі. Напрамую грошы ад іншых прафсаюзаў не паступалі, толькі аплачваліся мерапрыемствы. Пра рахункі за мяжой не ведаю нічога".
Грошы для рэгіянальнага аддзялення Казлоў заўсёды атрымліваў па ордэры і толькі ў беларускіх рублях.

Чытаюць пратакол дадатковага допыту Казлова.  Яму паказалі ордэр на атрыманне 500 еўра, які знайшлі на офісе:

"Я не бачыў раней запісаў у верхняй частцы гэтага дакумента, і кім яны зроблены - не ведаю, але дакладна не Фядынічам. У ніжняй частцы распісаўся я і паказаў дату 2015г. Але гэтыя дадзеныя непраўдзівыя, я распісаўся на пустым бланку па просьбе Міхейчыкаў. Калі з'явіліся запісы уверсе і як дакумент апынуўся на офісе я не ведаю."

Далей з допыту Казлова: Яму прад'явілі ўжо шэсць ордэраў на атрыманне грошай.

"Магу патлумачыць, што бланкі мне знаёмыя. Я распісваўся ў ніжняй частцы бланка, калі верх быў пусты, сумы па іх не атрымліваў. Падпісваў па просьбе Комліка або Фядыніча. Пра астатнія сумы наогул нічога не ведаю і не падпісваў гэтыя ордэры. Як дакументы апынуліся на офісе не ведаю." - сведчыць ён.

Суд даручыў Генеральнай пракуратуры правесці праверку, ці адбываўся ціск на сведак ад прадстаўнікоў УДФР (дазнавацелей)  у межах арт. 173 і 174 Крымінальнага кодэкса.

Абвешчаны перапынак да 14 гадзін.

Праваабаронца Алег Волчак у судзе. Фота: ПЦ
Праваабаронца Алег Волчак у судзе. Фота: ПЦ "Вясна"

Пасля абедзеннага перапынку наведвальнікі суда зноў пачалі абурацца прыватным даглядам і даглядам рэчаў. Супрацоўнік міліцыі ў цывільным спаслаўся на Закон "Аб масавых мерапрыемствах".

Абаронца заяўляе хадайніцтва:

"Высокі суд, дазвольце агучыць дадзеныя аператыўна-пошукавай дзейнасці, а ў прыватнасці пратакол тэлефоннай размовы Фядыніча і Зіміна".

Суддзя задаволіла. Праслушка была санкцыянавана пракурорам на 60 сутак.  Дата перамоваў: 17 ліпеня 2017 г. Час: 21.46

Нібыта, гэтая размова пацвярждае "злачынную дзейнасць" Фядыніча:

-Добрый вечер!

- Добрый!

- Как погода?

- Там буран какой-то...

- Не знаешь, там дальше пошло?

Зімін дае тлумачэнні пра чорную хмару Абаронца пытаецца, ці падцвярджае гэтая размова супрацьпраўную дзейнасць?

Зімін: "Надвор'е, ці што?"

Пракурорка: "Калі б буран летам не ўзгадвалі, то і пытаньняў бы не было".

Зала смяецца.

Далей - пратакол аператыўна-пашуковай дзейнасці аб праслушцы тэлефона паміж Зіміным і Комлікам ад 25 ліпеня 2017 г. .

Пачынаецца допыт абвінавачваных.

Слова просіць Генадзь Фядыніч:

"Высокі Суд, Перад тым як абвінавачаванне задасць мне пытанні, дазвольце ў вольнай форме па гэтай справе?"

Суддзя: "Ваша права"

"Па сутнасці абвінавачвання тлумачу, што яно падаецца мне няпэўным і незразумелым. Мне складана абараняцца, таму што ў аснове абвінавачвання ляжаць нейкія матэрыялы пад грыфам сакрэтнасці, з якімі ні я, ні абарона не змаглі азнаёміцца ​​..."

 Фядыніч тлумачыць пра штучнасць справы, пра ціск і абмежаванне нармальнай працы РЭП, пра рэпрэсіі да членаў РЭП. Агулам сябры РЭП за гэты час атрымалі 120 сутак адміністрацыйнага арышту. Каля 9 000 рублёў штрафаў выплачана. Кампутары ў няспраўным стане. Распавядае пра эфектыўную працу РЭП (колькі дапамаглі людзям і г.д.)

"Інкрымінаваных дзеянняў я не здзяйсняў". "Атрымліваецца, што ў 2011г ні КДБ ні Падатковая нічога не маглі прад'явіць прафсаюзу, а змаглі праз 6 гадоў толькі. Цікава дзеўкі скачуць - па чатыры прама ў шэраг"

Кажа пра тое, што быў ціск на арэндадаўцаў памяшканняў, на членаў прафсаюза. І зараз працягваецца. Пра акцыі дармаедаў, хто колькі штрафаў атрымаў і пра дапамогу прафсаюза.

Распавядае пра Канвенцыю МАП, пра пазіцыю міжнародных арганізацый, пра Дэкрэт № 24:

"Ужыванне дэкрэта 24 пры прад'яўленні абвінавачвання не правамоцна, бо не сумяшчальная з правіламі МАП"

Лічыць справу палітычна матываванай,  накіраванай не толькі на дыскрэдытацыю мяне як лідэра прафсаюза, але і на абмежаванне працы РЭП, а ў далейшым і закрыццё РЭП.

Генадзь Фядвнич каля суда. Фота ПЦ
Генадзь Фядыніч каля суда. Фота ПЦ "Вясна".

Суддзя папрасіла перадаць праз сакратара выступ Фядыніча.

Каментуе накаторыя доказы.

1. Праслухоўка
2. Фэйкавая скрыня: "Паважаныя дзяржабвінаваўцы, чаму не знайшлі гаспадара скрыні? Сіл або жадання не хапіла?"
Пра праслухоўку кажа, што гэта смешна проста. Гэтыя дыялогі цалкам звычайныя, а іх трактуюць як супрацьпраўную дзейнасць.
"Калі звычайныя размовы пра надвор'е і скайп будуць трактавацца як супрацьпраўныя дзеянні, то да чаго мы прыйдзем?
Пра скрыню. "Спецслужбы стварылі скрыню, напхалі туды ўсё і пачалі думаць, як яго легалізаваць? Сказалі пракурору, маўляў ёсць такая скрыня, належыць Комліку, пракурор сказаў адкрыць, а каму яна належыць не зразумела да гэтага часу."
Пракурор пытаецца пра подпісы на падатковых дэкларацыях: "Я не меў магчымасці агледзець гэтыя подпісы. Калі я ўбачу іх, то скажу мой, ці не мой подпіс".

Падцвярджае супрацоўніцтва з прафсаюзамі  3F и IFmetall, але не  ў 2011 - 2012 гадах.

Пракурор пытаецца пра адкрытыя рахункі. Фядыніч адказаў пра “Белінвестбанк”, а пра рахунак у літоўскім банку:

"Калі б не гэты фэйкавы дакумент, я б нават не ведаў, што такі існуе. Выпіска не мае ніякага дачынення да прафсаюзу РЭП! Вы бачылі яе адрас? РЭП знаходзіўся заўсёды ў Мінску! Я не прызнаю яе як дакумент, і якія могуць да мяне быць пытанні па гэтым дакуменце?"

Пракурор пытаецца пра выезды з Беларусі, пра людзей

- Пасля семінараў у Вільні чым Вы і сябры РЭП займаліся?"

 - Я не маю кампэтэнцыю кантраляваць сябраў РЭП у вольныя гадзіны. Я мог піць піва, паехаць у Акропаліс ці сустракацца са сваімі прафсаюзнымі сябрамі з Літвы. Грошы ў банках не здымаў, толькі абменьваў. Рахункаў няма ні тады, ні цяпер.

- А ў Комліка?

- Гэта вы спытаеце ў Комліка. У нас з Запрыварынай былі канфлікты на працоўным месцы і раз яна да гэтага часу захавала перапіску, то гэта жаночая помста па ўсёй бачнасці.

 - Вы лічыце, што яна вас агаварыла?

- Так

Пракурор пытаецца пра супрацу з 3F прафсаюзам, просіць растлумачыць некаторыя паказанні сведкаў. Пытаецца пра зняцце яго з  цягнікоў.

 - Чаму мяне здымалі з поезду? У контрвыведкі трэба пытаць! Памежнікі пыталіся ў мяне, калі я наступны раз паеду, і яны радаваліся, што не ў іх змену! 

Прокурорка пытаецца пра семінары 3F і IFmetal, пра праекты, пра фінансаванне іх, пра дакументы з электроннай скрыні:

"На любым банкаўскім дакуменце павінны стаяць пячатка і подпіс. Акрамя ўсяго, не той юрыдычны адрас"

"Многія матэрыялы знаходзяцца пад грыфам сакрэтнасці. Мы будзем хадайнічаць з абаронай аб вывучэнні тых сакрэтных матэрыялаў. Як быццам не прафсаюз, а злачынная групоўка нейкая " - кажа Фядыніч.

Пракурор:
"Хто па вашай версіі зацікаўлены ў падробцы дакументаў?"

Смех у залі.

Фядыніч cварыцца  з пракурорам, не можа ўспомніць, перасякаліся яна з Комлікам і Запрыварынай ці не. Высвятляюць хто ездзіў у Літву 25 студзеня 2011, з кім і ў колькі, аж да хвілін. Фядыніч не аспрэчвае афіцыйных дадзеных, але не пацвярджае 100% наконт хто ездзіў з ім. Кажа "цалкам верагодна".

Пракурор падрабязна распытвае па кожным эпізодзе: 19 мая 2011 г., 14 верасня 2011 г. , аж да хвілін. Прагаворваецца  кожны выезд у Літву - хто, калі, навошта.

Мікола Статкевіч і Мікалай Зімін у судзе па «справе прафсаюзаў”. Фота: ПЦ “Вясна”
Мікола Статкевіч і Мікалай Зімін у судзе па «справе прафсаюзаў”. Фота: ПЦ “Вясна”

Пракурор далей пытаецца, чаму падчас ператрусу былі знойдзеныя дакументы фінансавыя у якіх указана валюта еўра.

Пракурор: "Як вы можаце патлумачыць, што ў адной з схованак на офісе знайшлі пагадненне на вядзенне праектаў з 3F, дзе пазначана фінансаванне".

- Гэтыя праекты не былі рэалізаваны.

- Чаму ў вас былі знойдзеныя значныя грошы пры ператрусе дома?

- Іх не знайшлі, а я сам выдаў-14 тысяч еўра.

Далей  патлумачыў, што гэта грошы на кватэру сына. І гэта вядома было спецслужбам, бо была праслухоўка.

Фядыніч пра схованку: "Яна была для праверкі супрацоўнікаў. Клаў туды два дыскі, на адным з якіх дакумент на англійскай мове. Я казаў: "Гэта сакрэтна!" А як сейф быў адкрыты - значыць сакратарка Юля, агент".

- Запрыварынай ніякіх грошай не даваў перавозіць ніколі.

 - Яна мае падставы вас агаворваць?

- Так, поўныя. У яе былі нараканні па працы і пастаянныя канфлікты ў нас з ёй.

- Назавіце, колькі атрымлівае ваш сын і жонка"

 - Сын атрымлівае 5-6 тысяч рублёў. Працуе ў айці-сферы,  заробкам жонкі не цікаўлюся.

Далей пытанне пра фінансаванне з іншымі прафсаюзамі:

"Не, там Шчукін і Патапава сведчылі пра нейкія дамовы з замежнымі прафсаюзамі, пра кніжкі, але гэта не мая справа. Гэта іх справа"

Пра сустрэчу з нейкім Кастусём у Вільні: "Я дакладна не памятаю такога."

15 хвілінны перапынак.

Абаронца ўдакладняе ў Фядыніча:

- Вось гэтая практыка здымаць з цягнікоў і забіраць грошы на экспертызу калі пачалася?

- Пасля 2010 года. Грошы вярталі праз 1,5 месяца і месяц.

Абарона просіць пракаментаваць паказанні некаторых сведкаў аб кампенсацыі праездаў і перавозцы грошай.

Фядыніч распавядае пра сваю маёмасць, пра кватэру, якая была выдзелена Федэрацыяй прафсаюзаў, калі там яшчэ працаваў, прыватызаваная. Пра аўтамабіль1998 г., які ўжо 6 гадоў таму правяраў КДБ. У падатковай яму сказалі, што яго машынай сёй-той цікавіцца, за якія грошы было набыта. Распавядае пра офіс РЭП.

Абарона просіць пракаментаваць звальненне юрысткі Жанны Запрыварынай.

Каментуе, што яна працавала разам з мужам Пахабавым.  Прычына канфлікту - парушэнне працоўнай дысцыпліны з боку Запрыварынай. Яна ўвесь час спазнялася. З нагоды павышэння зарплаты не звярталася. Мне стала вядома аб тым, што яна вядзе перапіску з міжнароднымі прафсаюзамі толькі з матэрыялаў справы.

На пытанне абароны пра сакратарку Юлю, растлумачыў, што Юхнавец не браў з сабой у банк, бо не карыстаўся гэтымі банкамі.
- Як вы даведаліся пра (фэйкавую) паштовую скрыню?

- У 16 годзе з гэтай скрыні слалі ананімкі нашым дацкім і шведскім калегам. Яны нам паказалі іх адразу ж.

Дзяржабвінавачанне удакладняе пра набыццё Фядынічам 2 аўтамабіляў летам 2011 г. Фядыніч ўжо растлумачыў, што набыў іх у час "хапуна", перад тым, калі ўводзілася высокая мыта за патрыманыя аўтамабілі. Дзяржабвінавачанне пытаецца, пра пабудаваны дом - 180 м, 2 паверха, 5 пакояў: "Чыя брытва захоўваецца там? Чаму 1 зубная шчотка? Чаму ў доме толькі сродкі мужчынскі гігіены?"

Яна падводзіла да таго, што гэта дача Фядыніча, на самай справе, а не цешчы.

Перапынак да 10 гадзін раніцы 9 жніўня.

Генадзь Фядыніч быў затрыманы 2 жніўня 2017 года. На яго кватэры і па месцы працы адбыліся ператрусы, канфіскаваныя носьбіты інфармацыі, дакументы. На офіс арганізацыі накладзены арышт.  Пазней Фядыніч быў адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе за межы краіны.

Крымінальная справа таксама ўзбуджаная ў дачыненні да Ігара Комліка, галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП. Супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь правялі ператрусы дома ў Ігара Комліка, Генадзя Фядыніча і Наталлі Пічужкінай, а таксама ў офісе прафсаюза РЭП і цэнтральным офісе Беларускага незалежнага прафсаюза ў Салігорску. Канфіскаваныя камп’ютарная тэхніка і фінансавыя дакументы.

Паводле афіцыйнай інфармацыі  Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь у ходзе праверкі ў межах узбуджанай крымінальнай справы ўстаноўлена, што «старшыня і галоўны бухгалтар прафсаюзнай арганізацыі з мэтай асабістага ўзбагачэння адкрылі ад імя прафсаюза рахункі ў замежных банках, на якія пастаянна паступалі буйныя сумы грашовых сродкаў».

Ігар Комлік утрымліваўся пад вартай з 2 жніўня 2017 году па 2 кастрычніка 2017 году. Яго таксама вызвалілі з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе.

Па інфармацыі, якую распаўсюдзіў Следчы камітэт, Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік мелі рахунак у Літве, у 2011 годзе ад нерэзідэнтаў Беларусі на яго паступалі грошы ў замежнай валюце агульным памерам 140 тысяч еўра.

Паводле разліку Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю, сума нявыплачаных падаткаў склала 22.867,1 рубля.

Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку пагражае абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 7 гадоў з магчымай канфіскацыяй маёмасці.

        Што вядома па “Справе прафсаюзаў”? 

  • Следства доўжылася амаль год. Яго працягвалі некалькі разоў: 13 снежня 2017 года, 2 лютага і 2 траўня 2018 года. Мяняўся і павялічваўся склад следчай групы.
  • За гэты час былі дапытаныя больш за 800 сябраў незалежнага прафсаюза РЭП.
  • Крымінальная справа налічвае 11 тамоў.
  • 8 траўня Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку прад'яўленае канчатковае абвінавачанне ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (частка 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса РБ). 

У падтрымку лідэраў прафсаюза РЭП выступілі з сумеснай заявай шэраг беларускіх праваабарончых арганізацый, Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў,  іншыя міжнародныя і нацыянальныя арганізацыі.

Варта адзначыць, што аналагічная крымінальная справа была ўзбуджаная ў 2011 годзе ў дачыненні да старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага, што адназначна было расцэнена праваабарончай і міжнароднай супольнасцю як пераслед за яго шматгадовую праваабарончую дзейнасць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства