Абаронца Курапатаў арыштаваны на 10 сутак

2018 2018-08-06T07:27:51+0300 2018-08-06T07:27:50+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/viniarski-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Максім Вінярскі.

Максім Вінярскі.

Актывіст кампаніі „Еўрапейская Беларусь” Максім Вінярскі атрымаў 10 сутак арышту, паведаміў сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі „Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Павел Севярынец у сацыяльнай сетцы „Фэйсбук”.

Як паведамляе БелаПАН, Вінярскі быў затрыманы раніцай 4 жніўня каля свайго дома, дзе шпацыраваў з сабакам. Днём разам з паплечнікамі па кампаніі ён збіраўся несці вахту пратэсту перад рэстаранам „Паедзем паядзім” каля ўрочышча Курапаты. Актывіста затрымалі разам з жывёлай, далейшы лёс якой невядомы.

Абаронцы Курапатаў, дзе пахаваны ахвяры сталінскіх рэпрэсій, з 31 мая штодня пратэстуюць супраць працы рэстарана. Многія ўжо былі аштрафаваныя альбо зведалі адміністрацыйны арышт. 6 жніўня ў судзе будзе разгледжана адміністрацыйная справа Севярынца за арганізацыю ў Курапатах прэс-канферэнцыі 21 чэрвеня. Аналагічная справа была распачатая ў дачыненні да былога старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі. 2 жніўня ён аштрафаваны на 50 базавых велічынь (1.225 рублёў).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства