viasna on patreon

Сёння - Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі Фота

2018 2018-08-04T07:44:17+0300 2018-08-04T07:44:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bel_salid-7.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У 2012 годзе шэраг няўрадавых арганізацый і кааліцый розных еўрапейскіх краін выступілі з ініцыятывай абвяшчэння Міжнароднага дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі, абраўшы для яго правядзення дату 4 жніўня — дзень арышту вядомага беларускага праваабаронцы, старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага.

Гэты міжнародны дзень закліканы падтрымаць грамадзянскіх актывістаў Беларусі, якія працягваюць прасоўваць і абараняць стандарты правоў чалавека і вяршэнства права, новыя ідэі і ініцыятывы, дапамагаць людзям. І ўсё гэта — насуперак сістэматычнаму парушэнню фундаментальных правоў: свабоды сходаў, аб'яднання, выказвання меркаванняў — тых асноў, без якіх грамадзянская супольнасць існаваць не можа.

Арганізатары Дня заклікаюць неабыякавых грамадзянаў з розных краінаў праз лакальныя кампаніі і акцыі ў сваіх гарадах прыцягнуць увагу да сітуацыі ў Беларусі і падтрымаць тых людзей, якія змагаюцца за свабоду ва ўмовах пастаяннага ціску і пераследу. Сімвалам Дня стала блакітная валошка.

Як паведамляе Валанцёрская служба "Вясны", з нагоды Дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі, у Санкт-Пецябургу актывісты расейскага праваабарончага руху выказалі падтрымку беларускай грамадскасці ў межах шэрагу мерапрыемстваў, падчас якіх ахвотныя даведаліся аб існай сітуацыяй з Правамі чалавека у Беларусі.

Сайт by.soli-day.org піша "Нам было важна паказаць, што пасля ўсіх падзей грамадзянскія актывісты, праваабаронцы, журналісты Беларусі не засталіся ў адзіноце, -  І мы будзем працягваць прыцягваць міжнародную ўвагу да сітуацыі з правамі чалавека ў Рэспубліцы Беларусь".

Калі Вам блізкая ідэя падтрымаць грамадзянскую супольнасць Беларусі, гэта можна зрабіць некалькімі спосабамі:

  • Распаўсюджваць інфармацыю пра Дзень салідарнасці (інфармацыйныя дзеянні http://by.soli-day.org/node/8)
  • Адправіць ліст у МУС і МЗС Беларусі з просьбай скараціць тэрмін забароны на ўезд праваабаронцы Алене Танкачовай (старшыні праўлення Цэнтра прававой трансфармацыі "Lawtrend")
  • Сфатаграфавацца з плакатамі http://by.soli-day.org/materials/iam і апублікаваць іх у сацсетках з хэштэгам # 4august # 4августа #bysoliday
  • Правесці акцыю ў сваім горадзе ці краіне.
  • Напрыклад, "знайсці" Беларусь у сваім горадзе і/або стварыць такую прастору, арганізаваўшы сімвалічнае перайменаванне вуліцы ці плошчы. Хай хоць бы на адзін дзень у розных гарадах з'яўляюцца Плошча Вольнай Беларусі, праспект Васіля Быкава ці вуліца Адмены смяротнай кары. Матэрыялы для акцыі тут http://by.soli-day.org/names
  • Далучыцца да пастаянным дзеянняў па правах чалавека ў Беларусі (запыт накіроўваць на адрас by-soliday@hrgroups.org)

Дасылайце фотаздымкі з праведзеных акцый з указаннем горада - мы апублікуем іх на сайце акцыі і ў сацыяльных сетках.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства