У Курапатах затрыманыя журналісты Белсата

2018 2018-07-20T13:48:09+0300 2018-07-20T13:49:16+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/2018-07-20-zatrymanne.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманне журналістаў Белсату ў Курапатах.

Затрыманне журналістаў Белсату ў Курапатах.

Журналістку «Белсату» Кацярыну Андрэеву і аператара Сяргея Кавалёва затрымалі ў Курапатах каля запраўкі і рэстарана "Поедем поедім".

Кацярына Андрэева і Сяргей Кавалёў вялі стрым з прэс-канферэнцыі Зайдэса, а потым размаўлялі з актывістам, што ўсталёўваюць крыжы ў Курапатах, паведамляе belsat.eu.

Ужо калі Андрэева і Кавалёў сыходзілі, да іх на запраўцы падышлі міліцыянты – Сяргей Кніга і Андрэй Пуцята. Яны запрасілі журналістку і аператара праехаць з імі ў Бараўлянскі аддзел міліцыі УУС Менаблвыканкаму, каб там скласці пратакол паводле арт. 22.9 КоАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі медыяў).

Кацярына Андрэева прапанавала скласці пратаколы на месцы, аднак праваахоўнікі адмовіліся і пасадзілі журналістаў у міліцэйскую машыну.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства