Затрыманыя пад “Гранд Кушавелем” актывісты - на Акрэсціна Фота Дапоўнена

2018 2018-07-20T08:08:00+0300 2018-07-20T07:55:05+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kushavel-zatrymanne-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманне актывісткі Маі Навумавай каля рэстарана "Гранд Кушавель". Фота: БелаПАН.

Затрыманне актывісткі Маі Навумавай каля рэстарана "Гранд Кушавель". Фота: БелаПАН.

Каля сталічнага рэстарана “Гранд Кушавель” супрацоўнікі міліцыі 19 ліпеня прыблізна ў 14 гадзін затрымалі актывістаў абароны Курапат Леаніда Кулакова, Вольгу Нікалайчык і Маю Наумаву.

Яны раздавалі мінакам улёткі і тлумачылі сітуацыю з рэстаранам “Поедем поедім”, які пабудаваны ў ахоўнай мемарыяльнай зоне Курапат. Акцыя доўжылася некалькі хвілінаў.

Адразу да іх падыйшоў супрацоўнік міліцыі, які абвясціў, што дзеянні актывістаў незаконныя і выклікаў нарад АМАПу.

Затрыманне актывістаў каля рэстарана

 Затрыманне актывістаў каля рэстарана

Леанід Кулакоў паспеў паведаміць па тэлефоне , што іх вязуць у Цэнтральны РУУС Мінска.

Пазней стала вядома, што Вольга Мікалайчык, Леанід Кулакоў і Мая Навумава знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсьціна. Пра гэта Свабодзе паведаміў Павал Севярынец.
Нагадаем, што актыўны абаронца Курапатаў Павел Севярынец заклікаў 19 ліпеня а 14.00 далучацца да пікетавання яшчэ аднаго з рэстаранаў уладальнікаў «Поедем, поедим» у Мінску, «Гранд Кушавель». Абаронцы плануюць раздаваць улёткі, тлумачыць наведвальнікам, чым бізнесоўцы Зайдэс і Сурыс займаюцца ў Курапатах, і рэкамендаваць не наведваць рэстаран. Паралельна з 12.00 будзе працягвацца варта ў Курапатах.

 Рэстаран

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства