Гародня: Суд над Салянікам перанесены на нявызначаны тэрмін

2018 2018-07-18T07:46:49+0300 2018-07-18T08:17:44+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/salianiak-sp.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Салянік. Фота: "Гарадзенская Вясна".

Мікалай Салянік. Фота: "Гарадзенская Вясна".

У судзе Кастрычніцкага раёна Гародні на 18 ліпеня быў прызначаны разгляд адміністрацыйнай справы грамадскага актывіста Мікалая Саляніка.

Аднак, як паведамляе "Гарадзенская Вясна”, 17-га ліпеня, за дзень да таго як павінен быў адбыцца суд, Саляніку патэлефанавала сакратарка суда і паведаміла, што ягоная справа адпраўлена на дапрацоўку і таму суда не будзе. А вось калі суд адбудзецца і ці адбудзецца ўвогуле, сакаратарка не паведаміла.

Як пажартаваў сам Мікалай Салянік:

- У тых, хто сшывае на мяне справу, відаць не хапіла белых нітак. І недашытая справа развалілася па ўсіх швах. Відаць таму ўзялі перапынак, каб набыць пабольш тых белых нітак.

Нагадаем, што абласны кіраўнік Гарадзенскай структуры АГП Мікалай Салянік разам з актывістам гэтай партыі Аляксандрам Лаўрэнцьевым 3-га ліпеня хацелі правесці флэшмоб. Іх, у класічна-турэмнай паласатай вопратцы, на вуліцы затрымалі невядомыя і ў брутальнай форме запіхнулі ў бусік і вывезлі. Пазней актывісты апынуліся ў ІЧУ, дзе Мікалаю Саляніку, які ёсць сардэчнікам і таму мае другую групу інваліднасці, стала кепска. Яго на хуткай адвезлі ў шпіталь.

Аляксандра Лаўрэнцьева прама з ІЧУ, нікому не паведаміўшы, хоць актывіста шукалі і сябры і родныя, завезлі на суд, дзе аштрафавалі на 20 базавых велічынь.

А пасля таго як Мікалай Салянік выпісаўся з шпіталю, яму паведамілі, што суд адбудзецца 18-га ліпеня. Зараз жа стала вядома, што суда не адбудзецца, бо яго вырашылі перанесці, а матэрыялы справы аддаць на дапрацоўку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства