viasna on patreon

Берасцейскі суд праігнараваў тлумачэнні беларускага парламента

2018 2018-07-12T12:44:13+0300 2018-07-12T13:18:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest_sud11071.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Берасцейскі суд аштрафаваў на 20 базавых велічынь зборшчыкаў подпісаў пад калектыўным зваротам у Адміністрацыю Прэзідэнта за адстаўку кіраўнікоў вобласці, горада і раёна, паведамляе "Берасцейская Вясна". Берасцейскія грамадскія актывісты лічаць, што гэтыя кіраўнікі страцілі іх давер у сувязі са спрыяннем мясцовых уладаў будаўніцтву шкоднай для здароў’я людзей вытворчасці, акумулятарнага завода пад Берасцем. За спыненне будаўніцтва раней падпісалася каля 40 000 берасцейцаў.

24 чэрвеня Дзмітрый Бекалюк збіраў подпісы за адстаўку кіраўніцтва вобласці, горада і раёна на прыступках Брэсцкага цэнтральнага рынка. Грамадcкі актывіст Алег Ярмоленка збіраў подпісы на паблізкай вуліцы. Неўзабаве з'явіліся людзі ў цывільным і пачалі здымаць збор подпісаў на свае тэлефоны. Яшчэ праз нейкі час да рынка пад’ехаў намеснік начальніка Ленінскага РАЎС Мікалай Самасюк.

У выніку пяць асобаў было затрымана і дастаўлена ў Ленінскі РАЎС: Дзмітрый Бекалюк, Алег Ярмоленка, якія збіралі подпісы, а таксама блогеры Сяргей Пятрухін, Аляксандар Кабанаў і мінак Зміцер Андрасюк. У райаддзеле ў затрыманых ўзялі пратаколы апроса і адпусцілі. 

Суддзя Станіслаў Каліна падчас паседжання 6 ліпеня
Суддзя Станіслаў Каліна падчас паседжання 6 ліпеня

Шостага ліпеня ў судзе Ленінскага раёна Брэста пачаўся разгляд адміністрацыйных спраў Бекалюка і Ярмоленкі, якіх міліцыя звінаваціла ў парушэнні арт. 23.34 КаАП (Парушэнне парадка правядзення масавых мерапрыемстваў). Абодва грамадскія актывісты выступілі з хадайніцтвам выклікаць ў суд у якасці сведак відавочцаў здарэння, а менавіта супрацоўнікаў міліцыі Анастасію Карпік і Марата Кучынскага, якія вялі відэафіксацыю здарэння, а таксама выпатрабаваць гэтыя відэазапісы дзеля далучэння да матэрыялаў справы і прагляду ў судзе. Суддзя Станіслаў Каліна адмовіў у задавальненні хадайніцтва. У суддзе быў абвешчаны перапынак да 11 ліпеня.

Перапоўненая зала была абураная паводзінамі суддзі, таму некалькі чалавек напісалі скаргі старшыні суду і пракурору горада на суддзю, які, на іх думку, парушыў працэсуальныя нормы. 

Перад пачаткам судовага паседжання 11 ліпеня ў Брэсце
Перад пачаткам судовага паседжання 11 ліпеня ў Брэсце

11 ліпеня працягнуўся разгляд скаргі Дзмітрыя Бекалюка. Адметнасцю гэтага пасяджэння, у якім старшынстваваў старшыня Ленінскага суда Пётр Баброўскі, была вялікая колькасць міліцыянтаў і дакладны кантроль прысутных грамадзян, пропуск на пасяджэнне па пашпартах і з папярэднім запісам ў журнале. Але на гэты раз суддзя задаволіў усе хадайніцтвы, заслухаў сведкаў і прагледзеў відэазапісы. Праўда, яны былі прадстаўлены ў судзе не ў поўным выглядзе. Сам Бекалюк, выступаючы ў судзе, спасылаўся на тлумачэнне парламента адносна сутнасці збору подпісаў, дзе дакладна прапісана, што збор подпісаў не з’яўляецца парушэннем Закона “Аб масавых мерапрыемствах...”. 

Аднак на заканчэнне выканання працэсуальных номаў суддзя Баброўскі агучыў: “Вы здзейснілі адміністратыўнае парушэнне - штраф 20 базавых. Я не мушу наўпрост зараз матываваць сваё рашэнне...”. 

Алег Ярмоленка таксама атрымаў 20 базавых штрафу.  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства