Вярхоўны суд Чачні адмовіў у пераносе справы Аюба Ціціева ў іншы рэгіён

2018 2018-07-06T12:30:00+0300 2018-07-06T15:04:28+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/titiev_oub.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аюб Ціціеў

Аюб Ціціеў

Як паведамляе Цэнтр аператыўнага рэагавання па абароне праваабаронцаў Расіі, Вярхоўны суд Чачні 5 ліпеня адмовіў у пераносе слухання справы кіраўніка грозненскага прадстаўніцтва ПЦ "Мемарыял" Аюба Ціціева ў іншы рэгіён.

Адвакаты прапаноўвалі ў якасці варыянтаў Гагарынскі суд Масквы ці Маскоўскі акруговы суд, аднак, падчас пасяджэння Вярхоўны суд не задаволіў ніводнага хадайніцтва адвакатаў, у тым ліку аб адводзе суддзі.

Акрамя гэтага суд прыняў рашэнне і аб працягу арышту Аюбу Ціціеву да 25 ліпеня. Сам праваабаронца ўдзельнічаў у працэсе па відэасувязі.

У Телеграм-канале Human Rights Center Memorial паведамляецца, што абарона мае намер абскардзіць абодва рашэнні суда.

Нагадаем, праваабаронца Аюб Ціціеў быў затрыманы 9 студзеня гэтага года. У яго машыне пад пярэднім сядзеннем быў знойдзены скрутак з 200 г марыхуаны. Пасля затрымання яго даставілі ў Курчалоеўскі АМУС, дзе праваабаронца паказаў, што канфіскацыя пакета з машыны прайшло без панятых. Тады паліцэйскія адправіліся разам з ім назад на трасу, дзе яго машыну зноў спынілі і агледзелі ўжо з панятымі. У ПЦ "Мемарыял" ўпэўненыя, што крымінальная справа стала вынікам, у прыватнасці, расследавання лёсу 27 зніклых у 2017 годзе жыхароў Чачні. У арганізацыі нагадваюць, што кіраўніцтва рэспублікі не раз заяўляла: праваабаронцам у Чачні не месца.

Інкрымінаваны чачэнскімі сілавікамі 60-гадоваму Ціціеву артыкул - практыкуемы спосаб барацьбы з непажаданымі ў Чачні журналістамі, грамадскімі дзеячамі і праваабаронцамі.

Праваабаронцы Беларусі 7 лютага звярнуліся да прэзідэнта РФ з пратэстам супраць арышту Аюба Ціціева, а Праваабарончы цэнтр "Мемарыял" прызнаў яго палітвязнем.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства