Рыгор Кастусёў атрымаў штраф за пікетаванне рэстарана “Поедем поедим” у Курапатах

2018 2018-07-05T07:50:15+0300 2018-07-05T10:18:13+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kastuseu-rygor-bnf.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рыгор Кастусёў.

Рыгор Кастусёў.

Суд Партызанскага раёна Мінска 4 ліпеня разгледзеў адміністрацыйную справу старшыні партыі БНФ Рыгора Кастусёва. Палітык быў затрыманы напярэдадні па дарозе ў аэрапорт Менск-2, паведамляе сайт партыі БНФ. Ён збіраўся вылятаць у Варшаву, дзе меўся ўдзельнічаць у пасяджэнні міжнароднай камісіі польскага Сейму. Паплечнікі па партыі ведалі, што з дому ён  выехаў, але ў Варшаве не з'явіўся. Тэлефон палітыка быў адключаны.

Ноч да суда Кастусёў правёў ў ізалятары часовага ўтрымання.

Палітыка звінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве па артыкуле 23.34 КаАП і пакаралі штрафам у памеры 30 базавых велічыняў. Пратакол правапарушэння быў складзены за ўдзел Кастусёва ў пікетаванні рэстарана “Поедем поедім” у Курапатах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства