viasna on patreon

Суды над затрыманымі 3 ліпеня: штрафы і суткі Дапоўнена

2018 2018-07-04T18:00:00+0300 2018-07-05T10:18:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/talbuhina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманні на акцыі вызвалення і салідарнасці 3 ліпеня

Затрыманні на акцыі вызвалення і салідарнасці 3 ліпеня

У скверы на бульвары Талбухіна 3 ліпеня ў 13.00 мела адбыцца «Акцыя вызвалення і салідарнасці», якую арганізоўваў Мікола Статкевіч. Несанкцыянаваную акцыю спынілі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным. Каля 30 затрыманых ўдзельнікаў даставілі ў Першамайскі РУУС. Амаль усе былі адпушчаны без складання пратаколаў, але некаторых з іх пратрымалі больш за 6 гадзінаў.

У судах г. Мінска 4 ліпеня судзяць затрыманых на "Дзень Незалежнасці" Вячаслава Сіўчыка, Рыгора Кастусёва, Максіма Вінярскага, Аляксея Туровіча. Але судзяць іх за абарону Курапатаў.

Мікола Статкевіч на месца збору так і не прыйшоў. Яго затрымалі а 11:30, калі ён выходзіў з дому. Цяпер палітык знаходзіцца ў ЦІП. Яго жонка Марына Адамовіч у фэйсбуку выказала здагадку, што яго забралі за «не адбытае».

Праваабаронцам стала вядома, што суд над Міколай Статкевічам адбудзецца4 ліпеня ў 14 гадзін у судзе Першамайскага раёну. На яго склалі адміністрацыйны пратакол за заклік да ўдзелу ў акцыі па арт. 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь. Суддзя Юры Гарбатоўскі ў судзе Першамайскага раёну асудзіў Мікалая Статкевіча за "ўскладанне кветак", якое так і не адбылося на Талбухіна, на 40 базавых велічыняў (980 рублёў). Падчас судовага паседжання Мікалай Статкевіч папрасіў канвой, каб яго адвезлі даседжваць 10 сутак за несанкцыянаваную акцыю на 25 сакавіка. 

Паводле інфармацыі "Радыё Свабоды", Мікалай Статкевіч пакінуў судовую залю і вярнуўся ў турму. Яго аштрафавалі завочна. Судзя зачытаў, што Статкевіч абвінавачваецца ў закліках да правядзення несанкцыянаванай акцыі: 21 чэрвеня ён размясціў у сацыяльных сетках абвестку з запрашэннем прыходзіць 3 ліпеня на бульвар Талбухіна ў Менску, каб ускласці кветкі да помніка.

Меркавалася, што палітыка зноў адвязуць на Акрэсціна. Але палітык паведаміў "Радыё Свабода", што з суду яго даставілі ў Першамайскае РУУС, дзе ён даведаўся пра штраф пасля ўручэння яму пастановы суду. Затым яго адпусцілі.

У Першамайскім судзе супрацоўнік міліцыі ў цывільным здымаў на камеру твары прысутнічых з "групы падтрымкі".

Перад акцыяй каля дому быў затрыманы Вячаслаў Сіўчык. Па папярэдняй інфармацыі, на палітыка за абарону Курапатаў складзена каля сямі адміністрацыйных пратаколаў. Таксама ў яго засталіся "неадседжаныя" суткі за Дзень Волі. Праваабаронцам стала вядома, што справу Вячаслава Сіўчыка накіравалі ў суд Цэнтральнага раёна. Яго справу на беларускай мове разглядае суддзя Касцян. Вячаслава Сіўчыка пакаралі штрафам у 50 базавых (1225 рублёў).

3 ліпеня быў затрыманы палітык Максім Вінярскі. Ноч ён правёў ў ЦІП. У судзе Мінскага раёна Максіма Вінярскага асудзілі па ч.3 арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве паўторна на працягу году) на 10 сутак. 

Таксама, са слоў актывіста Леаніда Кулакова, пад вокнамі актывіста і рэжысёра Аляксея Туровіча з 9 гадзін раніцы 4 ліпеня дзяжурыў сіні мікрааўтобус з людзьмі ў цывільным. Каля 14.00 яго затрымалі недалёка ад свайго дома. Аляксея Туровіча асудзілі у судзе Мінскага раёна на 10 сутак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства