У Гародні 3 ліпеня жорстка затрымалі двух актывістаў. Адзін з іх у шпіталі Дапоўнена

2018 2018-07-04T09:02:00+0300 2018-07-04T13:11:48+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/salianik-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гарадзенскія актывісты Мiкалай Салянiк i Аляксандар Лаўрэнцеў 3 ліпеня, у Дзень незалежнасці, планавалi правесці пiкет падчас урачыстасцяў у Гароднi. Iх заблакавала мiлiцыя ў доме. Аўтамабіль гаспадара падперлi машынай мiлiцыi i хлопцаў доўга чакалі каля пад’езда.

Мiкалай Салянiк i Аляксандар Лаўрэнцеў
Мiкалай Салянiк i Аляксандар Лаўрэнцеў

Салянік і Лаўрэнцеў у турэмных робах выйшлі на вуліцу. На іх тут жа накінуліся невядомыя ў цывільным, вельмі жорстка і брутальна скруцілі, кінулі ў бус і вывезлі ў невядомым накірунку.

Журналісту-фрылансеру Руслану Кулевічу, які фатаграфаваў затрыманне, нехта ў цывільным даў кулаком у твар.

Ніхто не прадстаўляўся і не паказваў дакументаў. У выніку іх даставілі ў РАУС Кастрычніцкага раёна, але ў хуткім часе, як паведаміў праваабаронца Віктар Сазонаў, хуткая дапамога ўвезла Мiкалая Салянiка ў шпіталь. Вядома, што ў актывіста хворае сэрца. Аляксандар Лаўрэнцеў правёў ноч у ІЧУ.

Па стане на ранак чацвёртага ліпеня Мікалай Салянік па-ранейшаму знаходзіцца ў шпіталі. Па інфармацыі ад праваабаронцаў, справы Саляніка і Лаўрэнцева павінны прывезці ў суд Кастрычніцкага раёна пасля 14.00.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства